Logo Polskiego Radia
Print

Была б яшчэ прыгажэйшая гісторыя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.02.2016 12:33
У 80-ыя гады нарадзіўся іншы Лех Валэнса, якім спэцслужбы ўжо не кіравалі, наадварот, з якім змагаліся.
Лех Валэнса Лех Валэнса фота: Міністэрства замежных спраў Польшчы

Усе газэты вельмі шмат увагі прысьвячаюць знойдзеным дакумэнтам, якія сьведчаць аб супрацы Леха Валэнсы (на зд.) са службай бясьпекі. У выданьні «Rzeczpospolita» гісторык, адзін з аўтараў кнігі «Служба бясьпекі і Лех Валэнса» Пётр Гантарчык кажа, што шмат новага дакумэнты, знойдзеныя ў доме былога кіраўніка спэцслужбаў, у справу не ўносяць. Супраца Валэнсы са спэцслужбамі трапіла ўжо ў падручнікі. Шкада, што ён сам не прызнаўся ў гэтым яшчэ ў 1992 годзе. Тады сёньня ніхто б ужо пра гэтую ганебную старонку яго жыцьця не памятаў. Споведзь Валэнсы нават магла б яму дапамагчы. Чалавек, які рабіў такія непрыгожыя рэчы на пачатку 70-ых гадоў, будучы неадукаваным рабочым, пазьней змог ад супрацы адмовіцца і павесьці за сабою прафсаюз «Салідарнасьць». Гэта была б яшчэ прыгажэйшая гісторыя.

Аднак споведзь Валэнсы не была магчымая, таксама па прычыне характару легендарнага лідара «Салідарнасьці». З таго часу, калі паявіліся першыя закіды на пачатку 90-ых, Валэнса ўсё жыцьцё і сілы прысьвяціў на гульню за тое, каб зьняць зь сябе абвінавачаньні. І гэта доўга яму ўдавалася. Усё сьведчыць аб тым, што ў 80-ыя гады нарадзіўся іншы Валэнса, якім спэцслужбы ўжо не кіравалі, наадварот, з якім змагаліся. І архіў Кішчака гэтага ня зьменіць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт