Logo Polskiego Radia
Print

Радзівіл "Сіротка": патрыёт ВКЛ, мецэнат... скандаліст

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.03.2016 11:08
  • Машына часу.mp3
400 гадоў таму памёр маршалак ВКЛ, віленскі ваявода й прыхільнік каралеўскай улады Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка».
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

400 гадоў таму памёр Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка». У Нясьвіж пры ім быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні, дзякуючы якому у горадзе зьявіліся архітэктурныя збудаваньні ў стылі барока: першы ва Ўсходняй Эўропе барочны касьцёл, гарадзкая ратуша, манастыры й сам палац.
Ён быў маршалкам ВКЛ, віленскім ваяводам й прыхільнікам каралеўскай улады. Але ў палякаў стаўленьне да Радзівіла «Сіроткі» даволі халоднае. Прычына ў яго неадназначнасьці ў польскай гісторыі.
Ён быў чалавекам супярэчнасьцяў. Выхадкі Радзівіла “Сіроткі” ягоныя сучасьнікі лічылі, як мінімум, скандальнымі. З аднаго боку ён быў шчырым каталіком і мецэнатам, а з другога - чалавекам з сумнеўнай маральнасьцю ў прыватным жыцьці. Мала таго, што ён моцна пакутаваў ад венэрычных хвароб, дык яшчэ і ажаніўся з 15-гадовай маладзіцай. Ён быў бліжэйшым паплечнікам польскіх каралёў у Літве і ў той жа час многія яго рашэньні разыходзіліся з польскім нацыянальным інатрэсам.
Паводле легенды, сваю мянушку “Сіротка” атрымаў выпадкова. Кароль Жыгімонт Аўгуст пабачыў дзіця, якое заліваліся сьлязьмі. Гэта быў акурат Мікалай Радзівіл. “Сіротка” быў сынам аднаго з галоўных ініцыятараў пратэстантызму ў Літве, Мікалая Радзівіла “Чорнага”. У адрозьненьні ад бацькі, “Сіротка” быў шчыры каталіком, нават рэлігійным фанатыкам, як многія нэфіты. Распавядае гісторык Генрык Віснэр.
Г. Віснэр: Сьпіс рэчаў, дзякуючы якім мы пра яго памятаем – вельмі доўгі і ў той жа час вельмі канрэтны. На першае месца я б паставіў слынную мапу Вялікага Княства Літоўскага. Яна вельмі добра адлюстроўвае яго ўнутаранны стан. “Сіротка” быў гарачым патрыётам Літвы й праціўнікам саюзу з Польшчай. Прынамсі такому саюзу, які на той час існаваў. На гэтай мапе ёсьць толькі ВКЛ, там нідзе, ані нават словам, не ўзагдваецца, што гэта краіна знаходзіцца ў саюзе з Польскім Каралеўствам. А ў апісаньні нават ёсьць пахвалы Вільні, літвінаў, іх багацьця, заможнасьці й г.д.
Радзівіл “Сіротка” напісаў успаміны пра сваё падарожжа ў Ерусалім. Гэты тэкст папулярны сярод аматараў гісторыі й сёньня. Пілігрымку ў Сьвятую Зямлю ён зьдзейсьніў пасьля таго, як вылечыўся ад венэрычнай хваробы. Такім было яго абяцаньне дадзенае Богу: калі вылечыцца, то паедзе ў Ерусалім. Цікава, што кніжка выйшла не па-польску, а на лаціне, хаця арыгінал “Сіротка” напісаў па-польску. Пасьля таго, як кніга стала гучнай, яе ізноў пераклалі на польскую. Але сярод дасягненьняў “Сіроткі” ня толькі літаратурны посьпех. Гаворыць гісторык Генрык Віснэр.
Г. Вінсэр: “Сіротка” правёў частковую рэформу сваіх уладаньняў, так звану валочную рэформу. Можна сказаць, што гэта ён стварыў Нясьвіж. Нясьвіжскі замак, касьцёл Божага цела, Езуіцкі калегіюм. Гэта ўсё яго справы. Ён падарыў друкарню Віленскаму ўнівэрсытэту. У выніку гэтая друкарня стала манапалістам усяго выдавецкага руху ў Літве. Гэта чалавек перад якім трэба здымаць капялюш.
Але гэта толькі адзін бок мэдаля. Іншыя справы Радзівіла “Сіроткі” не даюць палякам падставы лічыць яго патрыётам Польшчы, а хутчэй нават праціўнікам яе інтарэсаў.
Г. Віснэр: Яго палітычныя гарызонты былі вельмі абмежаваныя. Відаць таму, што ў яго не было ніякай вялікай візіі. Калі й былі пробліскі, то ён выбіраў тыя элемэнты, якія ў выніку прайгравалі. Ён быў гарачым прыхільнікам выбару Габсбургаў на польскі трон. А калі не іх, то Рурыкавічаў. Нельга сказаць, што ён быў адным з аўтарам Берасьцейскай вуніі, аб’яднаньня праваслаўнай царквы й каталіцкага касьцёла ў Рэчы Паспалітай, але ён гэта падтрымліваў. У выніку атрымалася, што гэта была памылка. Яго каталіцызм і ліцьвінства сталі прычынамі таго, што ён па-свойму дзейнічаў насуперак інтарэсам грамадзтва і ўсёй Рэчы Паспалітай.
Падчас візыту ў каралеўскім палац у Парыж, ён прасіў караля не падпісваць закон пра рэлігійную талернтнасьць. Калі б кароль яго паслухаў, то гэта магло стаць прычынай рэлігійных войнаў. Абаронцы «Сіроткі» аргумэнтам на карысьць глыбокай рэлігійнасьці князя называюць факт, што яго пахаваньне было вельмі сьціплым, без размаху, як гэта было модным у той час. Аднак па-праўдзе, сыны проста не мелі на гэта грошай, бо бацька перад сьмерцю залез па вушы ў пазыкі. Таму годнае пахаваньне адбылося ажно праз год пасьля сьмерці «Сіроткі». У завяшчаньні ён загадаў сынам ні ў якім разе не выдаткоўваць грошы на рэлігійныя мэты, калі яны не датычаць каталіцкага касьцёла.
Днямі з нагоды 400-годзьдзя з дня сьмерці князя Мікалая Крыштафа Радзівіла “Сіроткі”, Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік “Нясьвіж” і Музэй “Замкавы комплекс “Мір” сумесна з Польскім інстытутам у Менску і касьцёлам Божага Цела правялі шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных князю. Адбылася таксама прэзэнтацыя зборніка “Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565): палітык, дыплямат, мецэнат”.
А 6-7 сакавіка Нясьвіжскі замак запрашае наведаць экскурсійную праграму з музычна-тэатралізаваным прадстаўленьнем, прысвечаную Радзівілу “Сіротку” - заснавальніку Нясьвіжскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму й ваеннаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага.

400 гадоў таму памёр Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка». У Нясьвіж пры ім быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні, дзякуючы якому ў горадзе зьявіліся архітэктурныя збудаваньні ў стылі барока: першы ва Ўсходняй Эўропе барочны касьцёл, гарадзкая ратуша, манастыры й сам палац. Ён быў маршалкам ВКЛ, віленскім ваяводам і прыхільнікам каралеўскай улады. Але ў палякаў стаўленьне да Радзівіла «Сіроткі» даволі халоднае. Прычына ў яго неадназначнасьці ў польскай гісторыі.

Ён быў чалавекам супярэчнасьцяў. Выхадкі Радзівіла “Сіроткі” ягоныя сучасьнікі лічылі, як мінімум, скандальнымі. З аднаго боку, ён быў шчырым каталіком і мэцэнатам, а з другога - чалавекам з сумнеўнай маральнасьцю ў прыватным жыцьці. Мала таго, што ён моцна пакутаваў ад вэнэрычных хвароб, дык яшчэ і ажаніўся з 15-гадовай маладзіцай. Ён быў бліжэйшым паплечнікам польскіх каралёў у Літве і ў той жа час многія яго рашэньні разыходзіліся з польскім нацыянальным інатрэсам.

Паводле легенды, сваю мянушку “Сіротка” атрымаў выпадкова. Кароль Жыгімонт Аўгуст пабачыў дзіця, якое заліваліся сьлязьмі. Гэта быў акурат Мікалай Радзівіл. “Сіротка” быў сынам аднаго з галоўных ініцыятараў пратэстантызму ў Літве, Мікалая Радзівіла “Чорнага”. У адрозьненьне ад бацькі, “Сіротка” быў шчырым каталіком, нават рэлігійным фанатыкам, як многія нэафіты. Распавядае гісторык Генрык Віснэр.

Г. Віснэр: Сьпіс рэчаў, дзякуючы якім мы пра яго памятаем – вельмі доўгі і ў той жа час вельмі канрэтны. На першае месца я б паставіў слынную мапу Вялікага Княства Літоўскага. Яна вельмі добра адлюстроўвае яго ўнутраны стан. “Сіротка” быў гарачым патрыётам Літвы й праціўнікам саюзу з Польшчай. Прынамсі такому саюзу, які на той час існаваў. На гэтай мапе ёсьць толькі ВКЛ, там нідзе, ані нават словам, ня ўзагдваецца, што гэта краіна знаходзіцца ў саюзе з Польскім Каралеўствам. А ў апісаньні нават ёсьць пахвалы Вільні, літвінаў, іх багацьця, заможнасьці й г.д.

Радзівіл “Сіротка” напісаў успаміны пра сваё падарожжа ў Ерусалім. Гэты тэкст папулярны сярод аматараў гісторыі й сёньня. Пілігрымку ў Сьвятую Зямлю ён зьдзейсьніў пасьля таго, як вылечыўся ад венэрычнай хваробы. Такім было яго абяцаньне дадзенае Богу: калі вылечыцца, то паедзе ў Ерусалім. Цікава, што кніжка выйшла не па-польску, а на лаціне, хаця арыгінал “Сіротка” напісаў па-польску. Пасьля таго, як кніга стала гучнай, яе ізноў пераклалі на польскую.

Радзівілаўская
Радзівілаўская мапа ВКЛ

Але сярод дасягненьняў “Сіроткі” ня толькі літаратурны посьпех. Гаворыць гісторык Генрык Віснэр.

Г. Вінсэр: “Сіротка” правёў частковую рэформу сваіх уладаньняў, так звану валочную рэформу. Можна сказаць, што гэта ён стварыў Нясьвіж. Нясьвіжскі замак, касьцёл Божага цела, Езуіцкі калегіюм. Гэта ўсё яго справы. Ён падарыў друкарню Віленскаму ўнівэрсытэту. У выніку гэтая друкарня стала манапалістам усяго выдавецкага руху ў Літве. Гэта чалавек, перад якім трэба здымаць капялюш.

Але гэта толькі адзін бок мэдаля. Іншыя справы Радзівіла “Сіроткі” не даюць палякам падставы лічыць яго патрыётам Польшчы, а хутчэй нават праціўнікам яе інтарэсаў.

Г. Віснэр: Яго палітычныя гарызонты былі вельмі абмежаваныя. Відаць таму, што ў яго не было ніякай вялікай візіі. Калі й былі пробліскі, то ён выбіраў тыя элемэнты, якія ў выніку прайгравалі. Ён быў гарачым прыхільнікам выбару Габсбургаў на польскі трон. А калі ня іх, то Рурыкавічаў. Нельга сказаць, што ён быў адным з аўтарам Берасьцейскай вуніі, аб’яднаньня Праваслаўнай царквы й Каталіцкага касьцёла ў Рэчы Паспалітай, але ён гэта падтрымліваў. У выніку атрымалася, што гэта была памылка. Яго каталіцызм і ліцьвінства сталі прычынамі таго, што ён па-свойму дзейнічаў насуперак інтарэсам грамадзтва і ўсёй Рэчы Паспалітай.

Падчас візыту ў каралеўскі палац у Парыжы, ён прасіў караля не падпісваць закона пра рэлігійную талернтнасьць. Калі б кароль яго паслухаў, то гэта магло стаць прычынай рэлігійных войнаў.

Абаронцы «Сіроткі» аргумэнтам на карысьць глыбокай рэлігійнасьці князя называюць факт, што яго пахаваньне было вельмі сьціплым, без размаху, як гэта было модным у той час. Аднак, па праўдзе, сыны проста ня мелі на гэта грошай, бо бацька перад сьмерцю залез па вушы ў пазыкі. Таму годнае пахаваньне адбылося ажно праз год пасьля сьмерці «Сіроткі». У завяшчаньні ён загадаў сынам ні ў якім разе не выдаткоўваць грошай на рэлігійныя мэты, калі яны не датычаць Каталіцкага касьцёла.

Днямі з нагоды 400-годзьдзя з дня сьмерці князя Мікалая Крыштафа Радзівіла “Сіроткі”, Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік “Нясьвіж” і Музэй “Замкавы комплекс “Мір” сумесна з Польскім інстытутам у Менску і касьцёлам Божага Цела правялі шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных князю. Адбылася таксама прэзэнтацыя зборніка “Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565): палітык, дыплямат, мэцэнат”.

А 6-7 сакавіка Нясьвіжскі замак запрашае наведаць экскурсійную праграму з музычна-тэатралізаваным прадстаўленьнем, прысвечаную Радзівілу “Сіротку” - заснавальніку Нясьвіжскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму й ваеннаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт