Logo Polskiego Radia
Print

Гурт «Жэмэрва» з Падляшша на фэстывалі ў Пецярбургу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2016 14:56
  • 2016-10-22 POLONIA Zhemerva Fionik Hanna Sulima Tamasz.mp3
Гурт «Жэмэрва» існуе ўжо 13 гадоў пры Музэі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
гурт "Жэмэрва" падчас фэсту "Спасаўскія Запусты" ў Бельску Падляскім, 14.08.2016гурт "Жэмэрва" падчас фэсту "Спасаўскія Запусты" ў Бельску Падляскім, 14.08.2016radyjo.net

У гурце 10 асобаў – гэта маладыя дзяўчаты й хлопцы, вучні бельскіх школаў.

«Жэмэрва» прэзэнтуе традыцыйны фальклёр беларусаў Падляшша. У асноўным сьпяваюць без акампаніямэнту, але нейкі час таму была створаная музычная сэкцыя – тры скрыпкі, гармонік й барабан.

Нядаўна гурт выступаў з канцэртамі ў Беларусі. Цяпер ён будзе прадстаўляць беларусаў Падляшша на расейска-беларускім конкурсе народнага песеннага мастацтва «Как на речке было на Фонтанке», які будзе праходзіць ад 24 да 29 кастрычніка ў Пецярбургу.

Як кажа музычны кіраўнік «Жэмэрвы» Ганны Фёнік, гэта для гурту вельмі важны выезд.

У далучаным гукавым файле сюжэт Яраслава Іванюка.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт