Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы ў ЗША ацэньваюць выбар амэрыканцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.11.2016 18:57
  • Юрась Зянковіч_Трамп.mp3
  • Янка Запруднік.mp3
Меркаваньне прадстаўнікоў старой і маладой эміграцыі Янкі Запрудніка й Юрася Зянковіча.
Photo: pixabay.com

Перамога Дональда Трампа ў прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах Амэрыкі шмат каго зьдзівіла. Камэнтары, якія даходзяць з эўрапэйскіх сталіцаў паказваюць на тое, што эўрапэйскія палітычныя лідэры адчуваюць сябе няўпэнена.

Разнагалосныя выказваньні Дональда Трампа падчас выбарчай кампаніі як хаця б пра ролю НАТО ці адносіны з Расея, пакідаюць шмат пытальных знакаў. З другога боку, у прамове Трампа як пераможцы ў прэзыдэнцкай гонцы, не было ўжо разнагалосьсяў. Яго выступленьне можна палічыць вельмі разумным і ўзважаным.

Мы пацікавіліся як перамогу кандыдата Рэспублікаскай партіі прынялі пражываючыя ў Злучаных Штатах Амэрыкі Беларусы.

Янка

Янка Запруднік адзін зь лідэраў беларускай эміграцыі ў Амэрыцы (у ЗША з 1957 г.) спадзяецца, што Трамп у свае разнагалосныя погляды, выказаныя падчас выбарчай кампаніі, увядзе шмат карэктываў.

Юрась Зянковіч (у ЗША больш за 9 гадоў, няма амэрыканскага грамадзянства, працуе юрыстам) лічыць, што абяцаньні Трампа вырашыць пытаньне нелегальнай міграцыі гэта быў той факт, які вырашыў пра перамогу.

Гутарыў Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт