Брусэль пачынае новую главу ў стасунках з Менскам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.11.2016 16:31
Беларускую сталіцу наведала высокапастаўленая дэлегацыя Эўразьвяза.
Foto: The European Union
Чыноўнікі з Брусэлю заявілі, што хочуць адкрыць новую главу ў адносінах з Беларусьсю.
Менск наведала дэлегацыя Камітэта па палітыцы і бясьпецы Рады ЭЗ, эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў і Эўракамісіі на чале са старшынём камітэта Вальтэрам Стывэнсам. Задача дадзенай структуры палягае на адсочваньні міжнароднай сытуацыі ў справах важных для агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі ЭЗ.
У Беларусі дэлегацыя сустракаецца з прадстаўнікамі ўлады, апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Галоўная тэма сустрэч: стан і пэрспэктывы дачыненьняў паміж Беларусьсю ды ЭЗ.
Гэта ўжо чарговая дэлегацыя ЭЗ, што прылятае ў Менск. Нядаўна беларускую сталіцу наведала дэлегацыя ЭЗ, кая прыбыла на пасяджэньне Каардынацыйнай групы Беларусь-ЭЗ.
Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтыя візыты аналітыка Цэнтра Астрагорскага Ігара Губарэвіча. Афіцыйна абодва бакі: Менск ды Брусэль кажуць пра пазытыўныя тэндэнцыі ў разьвіцьця адносін Беларусі ды ЭЗ. Ці сапраўды ёсьць гэты пазытыў, як ён выражаецца, якія яго эфэкты?
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч