Logo Polskiego Radia
Print

Сырыец: Што мы вам зрабілі, што вы ня хочаце нам дапамагчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2016 15:31
Ахмэд падкрэсьлівае, што тэракты ў Парыжы, Ніцы, Брусэлі зьдзейсьнілі мусульмане, якія ў Эўропе жывуць здаўна.
flickr.com/climatalk

“Што мы вам зрабілі, што вы ня хочаце нам дапамагчы?” – пытаўся ў Ярданіі ў карэспандэнта выданьня "Gazeta Wyborcza" 20-гадовы сырыец Ахмэд Аль-Балькі, студэнт, будучы інжынэр, які на вучобу й жыльлё зарабляе мыючы посуд у рэстаране.

“Палякі баяцца тэрарыстаў”, – спрабаваў патлумачыць Бартош Веліньскі. “Калі б я хацеў быць тэрарыстам, то пайшоў бы ў джыхад адразу. ВНУ мне для гэтага не патрэбна. Чаму вы нас усіх кідаеце ў адзін мяшок?»

Ахмэд падкрэсьлівае, што тэракты ў Парыжы, Ніцы, Брусэлі зьдзейсьнілі мусульмане, якія ў Эўропе жывуць здаўна. А сырыйцы зьбягаюць ад ісламістаў.

«Я ня ведаю, што адказаць», – расказвае журналіст GW. І нагадвае, што ў аўторак кіраўнік МУС Марыюш Блашчак сваім посьпехам назваў тое, што Польшча не прыняла ні аднаго бежанца. У ліпені, пасьля крывавага тэракту ў Ніцы, ён прыводзіў словы Яна Паўла ІІ, які даўно-даўным папракаў Францыю за адыход ад хрысьціянскіх каранёў.

«Наколькі далёка ад хрысьціянскіх каранёў адышла хрысьціянская Польшча я зразумеў якраз у Ярданіі», – піша Барташ Веліньскі. Краіна з насельніцтвам 6,5 млн чалавек прыняла 1,3 сырыйцаў. «Я бачыў гарады на мяжы з Сырыяй, дзе тысячы жывуць у галечы. Я бачыў лягер, у якім 80 тысяч чалавек са страхам чакае надыходу зімы.

Ахмэд разумны малады мужчына, зорка мясцовага ўнівэрсытэта, ня ведае як спалучыць словы «Польшча» з «Эўропа», або «Польшча» і хрысьціянства», – піша карэспандэнт GW.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт