Logo Polskiego Radia
Print

Што магло стала прычынай адстаўкі віцэ-міністра замежных спраў?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.12.2016 14:15
Паявіліся здагадкі, што Робэрт Грэй мог быць тайным супрацоўнікам амэрыканскіх спэцслужбаў.
MSZ

43-гадовы Робэрт Грэй (Robert Grey) быў у польскім Міністэрстве замежных спраў віцэ-міністрам, адказным за эканамічную дыпляматыю і кантакты з Амэрыкай ды Азіяй. Яго прызначылі на пасаду ледзьве два месяцы таму, а два дні таму нечакана з яе адклікалі – піша «Rzeczpospolita».

Даволі дзіўна павёў сябе МЗС, які ня выдаў папераджальнага камюніке па гэтым пытаньні, хаця прынята так рабіць. Паводле некаторых СМІ, адстаўка Грэя адбылася, паколькі ён быў тайным супрацоўнікам спэцслужбаў ЗША, пра што не паведаміў польскіх уладаў.

Робэрт Грэй у 80-ыя гады выехаў да бацькі ў ЗША, дзе вельмі хутка атрымаў грамадзянства, закончыў тры напрамкі ў ВНУ, пазьней працаваў між іншым у ААН. Ужо само прызначэньне Грэя выклікала галасы супраціву, паколькі ў яго два грамадзянствы. Аднак МЗС завяраў, што ён – польскі грамадзянін і прадстаўляе польскія інтарэсы. Яшчэ некалькі дзён таму ў інтэрвію міністар замежных спраў казаў, што Грэй прайшоў праверку і не выклікае падазрэньняў. Што здарылася на наступны дзень? Ні Вітальд Вашчыкоўскі, ні сам Грэй не адказвалі на тэлефонныя званкі.

Міністэрства аспрэчвае, быццам бы віцэ-міністар быў зьняты з пасады за кантакты са спэцслужбамі ЗША. У афіцыйнай адказе СМІ напісана, што «адстаўка віцэ-міністра зьвязаная са зьменай канцэпцыі кіраўніцтва МЗС» і што міністэрства плянуе іншым чынам выкарыстаць веды і досьвед Грэя. Тым ня менш, дадае выданьне, гэта падзея без прэцэдэнту.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт