Logo Polskiego Radia
Print

Пракуратура расьсьледуе гібель польскага кіроўцы ў Бэрліне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.12.2016 12:14
Польская пракуратура распачала сьледзтва па справе забойства польскага кіроўцы й тэракту ў Бэрліне.
Berlin 20.12.2016 Berlin 20.12.2016 PAP/EPA/MICHAEL KAPPELER

Сабраны матэрыял сьведчыць пра тое, што польскі кіроўца быў забіты, а злачынца скраў грузавік, які быў уласнасьцю польскай транспартнай фірмы.

Пра што яшчэ ўдалося даведацца польскай пракуратуры? Раніцою ў панядзелак кіроўца, 37-гадовы Лукаш, прыехаў з Італіі ў Бэрлін. Кіроўца павінен быў разгрузіцца на наступны дзень, таму паставіў фуру каля фірмы, дзе мела адбыцца выгрузка. Каля поўдня Лукаш зьвязаўся з працадаўцам у Польшчы. Казаў, што гэта «арабскі раён» і што яму крыху страшнавата. Потым каля 15-й гадзіны гаварыў з жонкай. І гэта была яго апошняя размова. З дадзеных GPS вынікае, што каля 16-й гадзіны фура пачала рухацца: рухавік заводзіўся і глох, хтосьці ехаў наперад і ўзад, быццам бы вучыўся езьдзіць. А 19.30 фура пачала рухацца.

Уладальнік польскай фірмы Арыель Жураўскі кажа, што паводле сьледзтва, польскі кіроўца перад сьмерцю змагаўся, што пацьвярджаюць траўмы цела.

«Лукаш важыў 120 кіляграм, меў 180 сантымэтраў росту, адзін чалавек ня справіўся б зь ім, хіба што зьнянацку, калі ён залазіў у кабіну», - кажа ўладальнік фірмы.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт