Logo Polskiego Radia
Print

Дыслякацыя амэрыканскіх войскаў прынясе карысьць польскай эканоміцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.01.2017 13:42
Даход атрымаюць, між іншым, турыстычная галіна, паслугі, гастраномія і гандаль.
www.pixabay.com

У Польшчу прыяжджаюць амэрыканскія жаўнеры. На захадзе краіны будзе разьмешчаная тэхніка для бранетанкавай брыгады, а з ёй каля 3,5 тыс. жаўнераў – нагадвае „Rzeczpospolita”. Міністэрства нацыянальнай абароны прадбачвае, што ў гэтым годзе ў Польшчу прыбудзе каля 7 тыс. салдат з іншых дзяржаў.

Прыбыцьцё амэрыканцаў стане імпульсам для мясцовых інвэстыцый. На атрыманьне кантрактаў могуць разьлічваць будаўнічыя кампаніі, што зьвязана з разьмяшчэньнем у Рэдзікове ракетнай базы, а таксама мадэрнізацыяй інфраструктуры на палігонах. Неўзабаве пачнецца перабудова лётнішча ў Ласку, якое стане базай пад амэрыканскія самалёты F-16. Амэрыканцы гатовыя ўкласьці ў паляпшэньне ваеннага атачэньня некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

Ажыўленьне ўжо заўважальнае. Вялікія будаўнічыя кампаніі высылаюць запыты пра магчымасьць набыцьця ўчасткаў пад будаўніцтва жылых дамоў, жаўнеры шукаюць гімнастычныя залі, пытаюць пра культурныя мерапрыемствы, плянуюць турыстычныя экскурсіі.

Старшыня Зьвязу прадпрымальнкіаў і працадаўцаў Цэзары Казьмерчак (Cezary Kaźmierczak) не сумняецца, што прыезд амэрыканскіх вайскоўцаў прынясе Польшчы карысьці. “Калі на рынку паяўляецца 7 тыс. спажыўцоў з тоўстымі гаманцамі, то трэба чакаць імпульсу для разьвіцьця эканомікі”, - кажа Казьмерчак. Ягоным меркаваньнем, даход атрымаюць турыстычная галіна, паслугі, гастраномія і гандаль.

Тымчасам у сераду з важнай заявай выступіў будучы дзярж-сакратар ЗША Рэкс Тылерсан (Rex Tillerson). На ягоную думку, павелічэньне колькасьці амэрыканскіх войскаў у Эўропе – гэта правільная стратэгія, паколькі толькі такім чынам можна стрымаць Пуціна.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт