Logo Polskiego Radia
Print

«Пакуль што ў насельніцтва ёсьць ліміт цярпеньня...»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.02.2017 13:20
  • Sazonau.mp3
«...але неўзабаве ён можа вычарпацца, бо людзі прагнуць справядлівасьці, ім надакучыла, што ўлады грамадзян дзеляць на сваіх і чужых».
pixabay.com/CC0 Creative Commons

На днях менскі суд прыгаварыў Кірыла Філіпчыка, які дрыфтаваў каля манумэнта Перамогі, да трох гадоў пазбаўленьня свабоды з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён заключаны пад варту ў зале суду.

Ці 3 гады турмы за дрыфт нібыта пад уплывам алькаголю, якога Філіпчык не прызнаў, – гэта ня надта жорсткі прысуд? Чым кіраваўся суд, выносячы прыгавор? Чаму беларуская судовая сыстэма часта выносіць прысуды, неадэкватныя да зьдзейсьненага правапарушэньня? На гэтыя тэмы мой Валеры Саўко размаўляе з гарадзенскім праваабаронцам Віктарам Сазованым з цэнтру «Вясна».

Паводле нашага суразмоўца, дэпутаты й іншыя асобы пры ўладзе перакананыя, што іх не пасадзяць і не пасадзяць іх блізкіх, і таму пра астатніх людзей яны асабліва не клапоцяцца. Віктар Сазонаў перакананы, што службовыя асобы думаюць толькі пра адно: як дагадзіць уладзе. «Пакуль што ў насельніцтва ёсьць ліміт цярпеньня, але неўзабаве ён можа вычарпацца, бо людзі прагнуць справядлівасьці, ім надакучыла, што ўлады грамадзян дзеляць на сваіх і чужых», – сказаў праваабаронца.

інтэрвію цалкам – у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт