Лепшыя беларускія сьпевакі выступілі гала-канцэрце ў Беластоку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.02.2017 13:05
-
Гала-канцэрт беларускай песьні 2017.mp3
Фэстываль ''Беларуская песня'' гэта самае вялікае мерапрыемства, у якім бяруць удзел аматарскія калектывы - прадстаўнікі беларускай меншасьці ў Польшчы.
Шчыльна запоўненая гледачамі зала ды дзесяткі выступоўцаў на сцэне. У Беластоку прагучаў гала-канцэрт 24 Агульнапольскага фэстывалю ''Беларуская песня 2017''. Традыцыяй ужо стала, што фінал гэтай падзеі праходзіць у Падляскай оперы і філярмоніі. На сцэне выступілі старэйшыя ды малодшыя сьпевакі, які прадставілі разнастайны рэпэртуар.
Рэпартаж Міхася Сьцепанюка ў гукавым файле