Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўская маніфа пратэставала супраць насільля ўладаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.03.2017 15:01
Арганізатаркі тлумачаць, што яны не атаясамліваюць паняцьця «улада» з цяпершняй кіруючай партыяй.
PAP/Radek Pietruszka

Учора па вуліцах Варшавы прайшла традыцыйная маніфэстацыя з нагоды Міжнароднага дня жанчын 8 сакавіка. Гэта ўжо 18-ая маніфэстацыя, якую ўдзельнікі завуць маніфай. Паводле падлікаў паліцыі, сёлета ў маніфе ўдзельнічала каля 3700 чалавек, варшаўскія ўлады называюць лічбу ў 4 тыс. удзельнікаў – піша «Rzeczpospolita».

Асноўны дэвіз маніфы – «Супраць насільля ўлады». Удзельнікі скандзіравалі «Кожная ўлада мне перашкаджае», казалі, што ўлада іх купляе, выкарыстоўвае, прыніжае, запалохвае.

Арганізатаркі тлумачаць, што яны не атаясамліваюць паняцьця «улада» з цяпершняй кіруючай партыяй. Яны пратэстуюць супраць кожнага віду насільля, у тым ліку з боку ўлады, – прававога, сыстэмнага, эканамічнага, фізычнага, сэксуальнага, псыхічнага і г.д. Ішла гаворка, між іншым, пра плянаванае абмежаваньне даступнасьці гэта званых пажарных кантрацэптыўных сродкаў (якія неабходна прыняць пасьля палавых зносінаў, каб не дапусьціць зачацьця). Удзельнікі маніфы нагадалі, што міністар аховы здароўя казаў, быццам бы жанчыны, падлеткі глытаюць таблеткі як ледзянцы. У адказ яны заклікалі, каб выслаць міністру сыгнал «Мы глытаем толькі ледзянцы».

На маніфэстацыі выступалі таксама прадстаўнічка арганізатарак «Міжнароднага страйку жанчын», які плянуецца правесьці 8 сакавіка. Яна паведаміла, што ў Польшчы гэтую ініцыятыву падтрымае 40 гарадоў.

Сярод удзельнікаў маніфы былі жанчыны ў розным узросьце – ад падлетак да пажылых, былі сем’і зь дзецьмі і нямала мужчын, якія падтрымліваюць сваіх жанчын.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт