133 гады з дня нараджэньня Францішка Аляхновіча (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.03.2017 15:51
-
2017-03-10 POLONIA Vilnia - spektakl F. Alachnovicza.mp3
У чацьвер спэктаклем „Цень думкі нашай” беларусы Вільні ўшанавалі памяць пра аднаго з творцаў "навейшага беларускага тэатру".
Яраслаў Іванюк/radyjo.net
Францішак Аляхновіч нарадзіўся 9 сакавіка 1883 году ў Вільні. Гэта вядомы беларускі драматург, актор і рэжысэр, адзін з творцаў "навейшага беларускага тэатру".
Ён працаваў у Вільні, Менску, Віцебску. Трапіў у лягеры Салавецкіх астравоў, пасьля чаго напісаў кнігу "Ў кіпцюрах ГПУ". Была гэта першая ў сьвеце кніга пра сталінскія лягеры.
У чацьвер спэктаклем „Цень думкі нашай” беларусы Вільні ўшанавалі 133 угодкі з дня нараджэньня Францішка Аляхновіча.
Са спэктаклем паводле драмы „Цені” выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа зь Віцебску.
Яраслаў Іванюк
У далучаным гукавым файле слухайце рэпартаж са спэктаклю.