Logo Polskiego Radia
Print

У якасьці сьведкі ў суд выкліканы былы міністар замежных спраў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.04.2017 14:03
Сікорскі праходзiць у якасьці сьведкі ў працэсе былога кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра ды чатырох іншых асоб.
фота: PAP/Marcin Obara

Сёньня ў варшаўскім судзе давалі паказаньні сьведкі, запрошаныя па справе сьледзтва аб падрыхтоўцы візыту прэзыдэнта Леха Качыньскага і 95 іншых чалавек у Катынь 10 красавіка 2010 году. У якасьці сьведкі ў суд быў выкліканы таксама былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі – піша на інтэрнэт-сайце выданьне Niezalezna.pl.

Сікорскі праходзiць у якасьці сьведкі ў працэсе былога кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Томаша Арабскага і чатырох іншых асоб, на якіх сваякі і блізкія ахвяр катастрофы ўскладваюць адказнасьць за здарэньне 7-гадовай даўніны, паколькі палёт прэзыдэнцкага самалёта быў наладжаны, на іх думку, неадпаведным чынам.

Радаслаў Сікорскі на ўсе пытаньні пра арганізацыю візыту адказваў, што ў яго няма патрэбных ведаў па гэтай тэматыцы. Паводле ягоных словаў, тэхнічныя пытаньні вырашаліся на ўзроўні значна ніжэйшым, чым міністар замежных спраў.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт