Кінастудыя з ЗША здыме «Ведзьмака» па ўзору «Гульні тронаў»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.05.2017 17:55
                    
                                 
                
                
                    Netflix плянуе здымаць некалькі сэзонаў сэрыяла аб прыгодах ведзьмака Геральта з Рывіі.
                
                
                    
                         Героі відэа-гульні "Вядзьмак"www.pixabay.com
Героі відэа-гульні "Вядзьмак"www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Netflix - самая буйная ў сьвеце плятформа, якая здымае й распаўсюджвае сэрыялы й фільмы. І з кім, калі не з амэрыканцамі, спрабаваць прарвацца з польскім «Ведзьмаком» на сусьветныя рынкі, паведамляе газэта «Puls Biznesu».
Сага пра героя кніжак пісьменьніка-фантаста Анджэя Сапкоўскага - гэта адзін зь некалькіх сэрыялаў, якія ў бліжэйшы час Netflix будзе рэалізаваць у Эўропе. Амэрыканскі канцэрн заінвэстуе ў першы сэзон «Ведзьмака» 6 мільёнаў даляраў. Калі ён спадабаецца шырокай публіцы, то ў наступных сэзонах праект атрымае бюджэт прыблізна такі, які меў тэлесэрыял «Гульня тронаў».
Прэм’ера першага сэзона «The Witcher» («Вядзьмак») заплянавана на 2018 год. Калі ён атрымае посьпех, то на наступны сэзон Netflix выдаткуе нават 30 млн даляраў. Паводле аптымістычных сцэнараў, цягам некалькіх гадоў амэрыканская кампанія заінвэстуе ў «Ведзьмака» 100 млн даляраў.
 З польскага боку ў экранізацыі сагі Анджэя Сапкоўскага ўдзельнічае Platige Image - фірма, якая займаецца вытворчасьцю мультфільмаў, рэклям і мастацкіх фільмаў. Шанцы на вялікі посьпех існуюць, і перш за ўсё таму, што «Вядзьмак» - гэта ня толькі мільёны прададзеных кніжак ва ўсім сьвеце, а таксама вялізарны прыбытак з кампутэрных гульняў фірмы CD Project.
Кансультантам пры рэалізацыі тэлесэрыяла «Вядзьмак» будзе сам Анджэй Сапкоўскі.
яс