Дэфіцыт бюджэту Польшчы ў 2018 годзе будзе залежаць ад пэнсіянэраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        30.05.2017 17:19
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Паводле віцэ-прэм'ера, умоўная сума дэфіцыту можа заставацца невядомай да апошняй хвіліны. 
                
                
                    
                         Foto: polskieradio.pl
Foto: polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Бюджэтны дэфіцыт у гэтым годзе можа быць на некалькі мільярдаў злотых меншы за заплянаваны – заявіў віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Польшчы Матэвуш Маравецкі. Памер дэфіцыту ў 2017 годзе павінен быў скласьці 59 мільярдаў злотых (каля 14 мільярдаў эўра).
Бюджэтны дэфіцыт на 2018 год заплянаваны на ўзроўні, падобным да сёлетняга. Пры гэтым яго памер у вялікай ступені будзе залежаць ад таго, колькі палякаў вырашыць выйсьці на пэнсію напрыканцы гэтага году, – паведаміў Маравецкі.
«Калі стане вядома, што, напрыклад, 300 тысяч людзей вырашыла стаць пэнсіянэрамі, то не цяжка будзе палічыць, колькі нам прыйдзецца выдаткаваць на пэнсіі», – растлумачыў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго словаў, умоўная сума дэфіцыту можа заставацца невядомай да апошняй хвіліны. Але ўсе іншыя лічбы будуць зацьверджаны ў адпаведнасьці з працэдурамі.
На пытаньне журналістаў, які будзе дэфіцыт бюджэту, улічваючы добрае яго папаўненьне ў гэтым годзе, Маравецкі сказаў: «Мне здаецца, што дэфіцыт будзе на некалькі мільярдаў меншы, чым было заплянавана».
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" знаходзіцца ў далучаным файле