«Я нарадзіўся тут» - у Гайнаўцы праходзіць беларускі летнік
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.06.2017 15:15
Летнікі ладзяцца з 2004 года беластоцкім Аб’яднаньнем на карысьць дзяцей і моладзі.
tbm-mova.by
У Музэі і цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы праходзіць этнаграфічны летнік «Я нарадзіўся тут» для беластоцкіх беларускамоўных вучняў. Моладзь, якая вывучае беларускую мову ў пачатковай школе №4 у Беластоку, прымае ўдзел у розных занятках, цікавіцца кніжкамі, песьнямі ды народнымі ручнікамі – гаворыць настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк.
Летнікі ладзяцца з 2004 года беластоцкім Аб’яднаньнем на карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, «АБ-БА». Яны прыходзяць у розных рэгіёнах Беласточчыны, каб моладзь і дзеці маглі лепш пазнаёміцца зь гісторыяй і традыцыямі зямлі, на якой нарадзіліся яны і іх продкі.
З удзельнікамі летніку ў Гайнаўцы гутарыла Анна Пятроўская. Рэпартаж у далучаным гукавым файле.