Вечная памяць: архіепіскап Сіман
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        30.06.2017 18:26
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Вечная памяць архіепіскап Сіман.mp3
                                        
                    Сьвятар, літаратуравед ды сьвядомы беларус пайшоў ад нас на 81-м годзе жыцьця.
                
                
                    
                         Фота: кадр з відэароліку каналу Maskacjusz TVyoutube.com/screen
Фота: кадр з відэароліку каналу Maskacjusz TVyoutube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         На 81 годзе жыцьця памёр праваслаўны архіепіскап лодзінска-познаньскі Сіман – Сьвятар, літаратуравед ды сьвядомы беларус. Нарадзіўся ён на польска-беларускім памежжы, у Нараўчанскай гміне Падляшша, зь якой, хаця служыў у другім кутку Польшчы, ніколі не губляў кантакту. Айцец Сіман быў дакладчыкам, сябрам літаратурнага абʼяднаньня «Белавежа». Шмат хто па сёньняшні дзень памятае таксама яго кранальныя пропаведзі, у якіх гаварыў пра любоў да мовы ды зямлі. Сярод навучэнцаў архіепіскапа Сімана быў настаяцель праваслаўнага прыхода ў Гарадку, айцец Мікалай Астапчук. Архіепіскап Сіман будзе пахаваны ў суботу на праваслаўных могілках у Лодзі.
 
Матэрыял аўтарства Міхася Сцепанюка слухайце ў гукавым файле.