Як Расея абыходзіць санкцыі і як заходнія канцэрны імкнуцца зарабіць у Крыме
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.07.2017 16:18
Турбіны для електрастанцый у Крыме паставіла нямецкая фірма "Сімэнс".
Fot. Siemens.de
Нягледзячы на палітыку санкцыяў, Расея даволі пасьпяхова абыходзіць іх і рэалізуе свае пляны па далейшай інтэграцыі Крыму ў сваю прасторы. Адным з прыкладаў зьяўляецца будаўніцтва дзьвюх цеплаэлектрастанцый і абсталяваньне іх заходняй тэхнікай.
Пасьля анэксіі Крыму й вайсковай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны заходнія дзяржавы ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў як ў дачыненьні да Крымскай паўвыспы, так і да Расеі ўвогуле.
Эканамічна й энэргетычна паўвыспа была прывязаная да Ўкраіны. А пасьля захопу Кіеў спыніў пастаўкі энэргіі на Крым. Дзеля таго, каб падтрымаць сваіх грамадзянаў Расея пабудавала энэргетычны мост, пры дапамозе якога ў Крым пастаўляецца энэргія ў памеры больш за 1 мільярд кілават у гадзіну.
Каб забясьпечыць энэргетычную стабільнасьць Расея вырашыла пабудаваць дзьве цеплаэлектрастанцыі ў Сімфэропалі й Севастопалі, якія б працавалі б на газе. Толькі праблема ў тым, што турбіны для гэтых станцыяў выпускае нямецкая фірма "Сімэнс". Па прычыне санкцыяў вытворчасьць павінна была быць спыненая. Але, як аказалася, напрыканцы чэрвеня, пачатку ліпеня 4 турбіны для крымскіх ЦЭС апынуліся на паўвыспе ў абыход санкцыяў.
Падзею камэнтуе аглядальнік Павал Усаў