Прадстаўнікоў польскіх уладаў будуць вазіць вайскоўцы
 У Варшаве ўзьнікне адмысловы Цэнтар кіраваньня палётамі, які будзе аналізаваць усе нестандартныя сытуацыі.
У наступным годзе польская армія пяройме ад дзяржаўнага авіяперавозчыка LOT перавозку найважнейшых дзяржаўных чыноўнікаў. „Гэтую задачу будзе ажыцьцяўляць Першая база паветраных перавозак”, - паведаміў у размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” намесьнік міністра нацыянальнай абароны Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki). 
Ён нагадаў, што дамова з польскай кампаніяй LOT на перавозкі дзяржслужачых заканчваецца ў сьнежні 2017 году. 
Структура флёту, які зоймецца перавозкамі найважнейшых асобаў у дзяржаве, будзе грунтавацца на арміі. У ейны склад увойдуць чатыры самалёты Гольфстрым і два Боінгі. 
„Авіякампанія LOT ня мае такіх самалётаў, якія мы купляем. Гольфстрым і Боінг – гэта не проста пасажырскія машыны. У іх ёсьць спэцыяльнае абсталяваньне. На такіх самалётах пілёты LOT лётаць ня могуць”, - падкрэсьлівае Каўнацкі.
У рамках рэканструкцыі сыстэмы кіраваньня палётам найважнейшых асобаў у дзяржаве ў Варшаве ўзьнікне адмысловы Цэнтар кіраваньня палётамі. У яго будзе паступаць усялякая інфармацыя, датычная надзвычайных ці нестандартных сытуацый, напрыклад, дадзеныя пасажыраў, якія могуць зьявіцца на борце самалёта ў апошнюю хвіліну, ці ўсялякія зьмены часу вылету. 
Па гэткіх справах пасажыры ня будуць мець кантакту з экіпажам самалётаў. Гаворка ідзе пра тое, што прэзыдэнт, ці іншая важная асоба ня будзе мець магчымасьці ўвайсьці ў кабіну пілётаў і запытаць, ці яны возьмуць дадатковых пасажыраў. Гэткую просьбу трэба будзе накіраваць у Цэнтар кіраваньня палётамі. 
Гэткая працэдура, паводле выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”, павінна прадухіліць такія сытуацыі, як у лістападзе мінулага году ў аэрапорце ў Лёндане. Тады на борце самалёту, якім у краіну вярталася ўрадавая дэлегацыя, апынулася больш пасажыраў, чым было месцаў. 
аз 