Прэзыдэнт Анджэй Дуда мае шанец на перавыбар
Паводле апытаньня Цэнтру „Арыядна”, Анджэй Дуда карыстаецца большай падтрымкай, чым Дональд Туск.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда зьяўляецца рашучым фаварытам на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Калі б выбары кіраўніка польскай дзяржавы адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, то Анджэй Дуда выйграў бы ў першым туры. На другім месцы апынуўся б былы прэм’ер і цяперашні старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага Цэнтрам „Арыядна” для выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”.
У першым туры прэзыдэнцкіх выбараў ажно 42,7% рэспандэнтаў галасавала б за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Анджэя Дуду. Гэта значны рост у параўнаньні з папярэднім гэткім апытаньнем.
Калі б прэзыдэнцкія выбары адбываліся ў бліжэйшую нядзелю, то на другім месцы апынуўся б Дональд Туск з падтрымкай 17,1%. У сваю чаргу трэцяе месца заняў бы прэзыдэнт гораду Слупск (Słupsk) Робэрт Бедрань з падтрымкай 12,7%.
Вынікі апытаньня сьведчаць таксама пра тое, што калі б на прэзыдэнцкіх выбарах быў бы другі тур, то Анджэй Дуда таксама б апярэдзіў свайго галоўнага суперніка Дональда Туска. У другім туры на дзейнага прэзыдэнта свой голас аддала б амаль палова апытаных (47,5%). На Туска - толькі 36% рэспандэнтаў.
Паводле палітоляга Рафала Хвэдорука (Rafał Chwedoruk), рост папулярнасьці прэзыдэнта - гэта ня толькі вынік узмацненьня яго пазыцыі ў дзяржаве, але таксама палітыкі кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
Тым часам моцная падтрымка Анджэя Дуды - гэта дрэнная навіна для падзеленай апазыцыі.
Паводле дадзеных апытаньня, праведзенага Цэнтрам „Арыядна”, удзельнічаць у выбарах плянуе 62% рэспандэнтаў. 28% заяўляе, што на выбары ня пойдзе, а 10% рэспандэнтаў яшчэ не прыняла рашэньня па гэтай справе, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз