Logo Polskiego Radia
Print

Палякі не плянуюць масава выходзіць на пэнсію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2017 15:32
З 1 кастрычніка жанчыны ў Польшчы могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 60, а мужчыны 65 гадоў.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі не плянуюць масава выходзіць на пэнсію
З 1 кастрычніка жанчыны ў Польшчы могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 60, а мужчыны 65 гадоў.
Паніжэньне ўзросту выхаду на пэнсію да 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын не ўплывае на масавы выхад палякаў з рынку працы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня.
З 331 тысячы чалавек, якія могуць скарыстацца новымі правіламі, заявы аб выхадзе на пэнсію ў фонд падалі толькі 75%.
Прэс-сакратар Фонду сацыяльнага страхаваньня Войцех Андрусевіч (Wojciech Andrusiewicz) нагадвае, што хоць рэформа пэнсійнай сыстэмы і ўвайшла ў сілу з 1 кастрычніка, то заявы можна было падаваць зь верасьня.
IAR 3 - 2017-10-13 12:54:00 - ZUS-PRZECHODZENIE NA EMERYTURĘ-OBNIŻONY WIEK
Войцех Андрусевіч: У гэты час мы прынялі 375 тысяч заяваў, у тым ліку 243 тысяч заяваў ад грамадзян, якія могуць выйсьці на пэнсію паводле новых правілаў.
Частка новых пэнсіянэраў ужо атрымала першыя пэнсіі. Сярэдняя выплата для жанчын склала больш за 369 эўра (1 550 злотых), для мужчын - амаль 674 эўра (2 тысячы 830 злотых).
Гэта аднак ня сьведчыць пра сапраўдны памер будучых пэнсіяў, паколькі першыя выплаты атрымалі людзі, якія да выхаду на пэнсію не былі актыўныя на рынку працы, кажа Андрусевіч.
Войцех Андрусевіч: Актуальна сярэдняя выплата крыху меншая, чым канчатковы памер пэнсіяў. У выпадку больш чым 8 тысяч заяваў пэнсіі былі выплачаныя авансам. Згаданыя грамадзяне павінны запоўніць прабелы ў дакумэнтах. Мы вырашылі выплаціць частку пэнсіі, каб яны не засталіся бяз сродкаў. Калі згаданыя пэнсіянэры аформяць усе дакумэнты й можна будзе вылічыць іх сапраўдную пэнсію, то тады яны атрымаюць недаплачаныя грошы.
Каля 7 тысяч 100 людзей ужо атрымалі рашэньне аб прызнаньні пэнсіі, але выплаты былі прыпыненыя, паколькі яны не спынілі сваіх працоўных кантрактаў.
Войцех Андрусевіч нагадвае: пэнсія - гэта прывілей, а не абавязак. У сваю чаргу кожны дадатковы год актыўнасьці на рынку працы - гэта вышэйшая пэнсія на 8-10%.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, працаваць надалей пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту плянуе 36% мужчын і 65% жанчын.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт