Logo Polskiego Radia
Print

Палякі клапоцяцца пра польскія месцы памяці ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2017 14:22
  • Пётр Гліньскі.mp3
Палякі хочуць згоду на эксгумацыю й перапахаваньне палякаў-ахвяраў вайны й таталітарызму ва Ўкраіне.
PAP/Tomasz Gzell

Палякі клапоцяцца пра польскія месцы памяці ва Ўкраіне
Палякі хочуць згоду на эксгумацыю й перапахаваньне палякаў-ахвяраў вайны й таталітарызму ва Ўкраіне.
Польская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам міністрам культуры й нацыянальнай спадчыны Пётрам Гліньскім абмяркоўвае ў Кіеве магчымасьць аднаўленьня пошуку магілаў і эксгумацыі астанкаў палякаў, пахаваных на тэрыторыі Ўкраіны.
Па гэтай справе польскі віцэ-прэм’ер сустракаецца зь міністрам культуры Ўкраіны Яўгенам Нышчукам і міністрам юстыцыі Паўлам Пэтрэнкам.
Польскі бок хоча, каб Украіна пагадзілася аднавіць агоду на пошук магілаў і правядзеньне эксгумацыі астанкаў палякаў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны на ўсходняй тэрыторыі даваеннай Польшчы, у тым ліку падчас Валынскага злачынства.
Пётр Гліньскі пераконвае, што гэта абавязак польскай дзяржавы.
Пётр Гліньскі: Пошук, эксгумацыя й перапахаваньне - гэта мінімум таго, што мы павінныя ахвярам бурлівай польска-ўкраінскай і польска-савецкай гісторыі. Таму я буду пераконваць нашых украінскіх партнэраў у тым, што нават калі ёсьць некаторыя праблемы на ўзроўні спосабу ўшанаваньня памяці, у тым ліку, напрыклад, зьместу памятных надпісаў, то іх можна пакінуць на пазьней. Цяпер трэба засяродзіцца на тым, што зьяўляецца нашым асноўным абавязкам.
У склад польскай дэлегацыі ўвайшоў таксама намесьнік старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці, дырэктар Аддзелу пошукаў і апазнаньня, прафэсар Кшыштаф Шфагжык (Krzysztof Szwagrzyk).
Экспэрт спадзяецца, што перамовы прынясуць спадзяваныя эфэкты.
Кшыштаф Шфагжык: Наш абавязак – дабіцца таго, каб мы маглі праводзіць неабмежаваную працу па пошуку й эксгумацыі астанкаў палякаў на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшым часе так будзе. Цяжка пагаджацца на сытуацыю, што з-за адсутнасьці згоды ўкраінскага боку мы ня можам выконваць пошукавых работаў на тэрыторыі Ўкраіны, а Ўкраіна на тэрыторыі Польшчы.
Прафэсар нагадвае, што па справе пошуку ахвяраў Валынскага злачынства польскія гісторыкі знаходзяцца толькі на пачатку шляху.
Кшыштаф Шфагжык: Гаворка ідзе пра сотні месцаў. Гісторыкі надалей спрачаюцца, ці ахвяраў Валынскага злачынства было 100, 120 ці 150 тысяч. Па сёньняшні дзень гісторыкі й археолягі праверылі толькі 5% з гэтых месцаў. Таму мы павінны знайсьці ўсе брацкія магілы палякаў забітых УПА, а таксама магілы палякаў, якія былі забітыя на пачатку вайны ў 1939 годзе. Гэта наш абавязак.
Нагадаем, Украіна адмяніла дазвол на легалізацыю польскіх месцаў памяці, а таксама на пошук брацкіх магілаў палякаў у красавіку бягучага году. Гэта быў адказ украінскага боку на знос помніка УПА ў Грушавіцах (Hruszowice).
Паводле польскага Інстытуту нацыянальнай памяці, ліквідаваны помнік ня быў зьмешчаны на месцы пахаваньня ўкраінцаў, але выключна ўслаўляў Украінскую паўстанцкую армію.
Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі знаходзіцца ва Ўкраіне з двухдзённым візытам. У нядзелю ў Быкоўні польская дэлегацыя ўшанавала памяць ахвяраў Катынскага злачынства й палякаў – грамадзянаў Савецкага Саюза, якія ў 1937-1938 гадах загінулі ў выніку гэтак званай польскай апэрацыі НКУС. Польскага міністра суправаджаў яго ўкраінскі калега Яўген Нышчук. Нагадаем, на могілках у Быкоўні пакояцца таксама астанкі ўкраінскіх ахвяраў таталітарызму. Госьці ўсклалі кветкі й маліліся за загінулых.
Пётр Гліньскі падкрэсьліў, што ў Быкоўні пахаваныя тыя грамадзяне Польшчы, для якіх гонар і Айчына былі найважнейшымі каштоўнасьцямі. Ён дадаў, што, нягледзячы на намаганьні камуністаў, памяць пра ахвяраў Катынскага злачынства надалей жывая дзякуючы сем’ям ахвяраў.
Пётр Гліньскі: Праўда – гэта асноўная каштоўнасьць, без якой няма згоды, як паміж людзьмі, так і народамі. Усе, хто ахвяраваў сваім жыцьцём, змагаючыся за Польшчу, заслугоўваюць, каб праўда пра іх лёс не была выцесьненая зь гісторыі. Хвала й памяць!
У сваю чаргу міністар культуры Ўкраіны Яўген Нышчук падкрэсьліў, што Быкоўня - сьвятое месца, як для палякаў, так і ўкраінцаў.
Яўген Нышчук: Дрэвы ў лесе ў Быкоўні зьяўляюцца сьведкамі нечалавечых трагедый нашых народаў. Традыцыйна, як кожны год мы прыходзім сюды, каб ушанаваць памяць нявінна замучаных, забітых і пахаваных у адной з самых вялікіх брацкіх магілаў у Эўропе.
У Быкоўні знаходзяцца астанкі амаль 3,5 тысяч ахвяраў з гэтак званага ўкраінскага катынскага сьпісу, а таксама каля 100 тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій канца 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Сярод іх ёсьць таксама больш за 111 тысяч палякаў, забітых у 1937-1938 гадах у рамках гэтак званай Польскай акцыі НКУС. Паводле агульнай ацэнкі гісторыкаў, на могілках у Быкоўні могуць быць пахаваныя некалькі тысяч палякаў.
аз

Польская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам, міністрам культуры й нацыянальнай спадчыны Пётрам Гліньскім абмяркоўвае ў Кіеве магчымасьць аднаўленьня пошуку магілаў і эксгумацыі астанкаў палякаў, пахаваных на тэрыторыі Ўкраіны. Па гэтай справе польскі віцэ-прэм’ер сустракаецца зь міністрам культуры Ўкраіны Яўгенам Нышчукам і міністрам юстыцыі Паўлам Пэтрэнкам.

Польскі бок хоча, каб Украіна пагадзілася аднавіць агоду на пошук магілаў і правядзеньне эксгумацыі астанкаў палякаў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны на ўсходняй тэрыторыі даваеннай Польшчы, у тым ліку падчас Валынскага злачынства. Пётр Гліньскі пераконвае, што гэта абавязак польскай дзяржавы.

Пётр Гліньскі: Пошук, эксгумацыя й перапахаваньне - гэта мінімум таго, што мы павінныя ахвярам бурлівай польска-ўкраінскай і польска-савецкай гісторыі. Таму я буду пераконваць нашых украінскіх партнэраў у тым, што нават калі ёсьць некаторыя праблемы на ўзроўні спосабу ўшанаваньня памяці, у тым ліку, напрыклад, зьместу памятных надпісаў, то іх можна пакінуць на пазьней. Цяпер трэба засяродзіцца на тым, што зьяўляецца нашым асноўным абавязкам.

У склад польскай дэлегацыі ўвайшоў таксама намесьнік старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці, дырэктар Аддзелу пошукаў і апазнаньня, прафэсар Кшыштаф Шфагжык (Krzysztof Szwagrzyk). Экспэрт спадзяецца, што перамовы прынясуць спадзяваныя эфэкты.

Кшыштаф Шфагжык: Наш абавязак – дабіцца таго, каб мы маглі праводзіць неабмежаваную працу па пошуку й эксгумацыі астанкаў палякаў на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшым часе так будзе. Цяжка пагаджацца на сытуацыю, што з-за адсутнасьці згоды ўкраінскага боку мы ня можам выконваць пошукавых работаў на тэрыторыі Ўкраіны, а Ўкраіна на тэрыторыі Польшчы.

Прафэсар нагадвае, што па справе пошуку ахвяраў Валынскага злачынства польскія гісторыкі знаходзяцца толькі на пачатку шляху.

Кшыштаф Шфагжык: Гаворка ідзе пра сотні месцаў. Гісторыкі надалей спрачаюцца, ці ахвяраў Валынскага злачынства было 100, 120 ці 150 тысяч. Па сёньняшні дзень гісторыкі й археолягі праверылі толькі 5% з гэтых месцаў. Таму мы павінны знайсьці ўсе брацкія магілы палякаў забітых УПА, а таксама магілы палякаў, якія былі забітыя на пачатку вайны ў 1939 годзе. Гэта наш абавязак.

Нагадаем, Украіна адмяніла дазвол на легалізацыю польскіх месцаў памяці, а таксама на пошук брацкіх магілаў палякаў у красавіку бягучага году. Гэта быў адказ украінскага боку на знос помніка УПА ў Грушавіцах (Hruszowice).

Паводле польскага Інстытуту нацыянальнай памяці, ліквідаваны помнік ня быў зьмешчаны на месцы пахаваньня ўкраінцаў, але выключна ўслаўляў Украінскую паўстанцкую армію.

Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі знаходзіцца ва Ўкраіне з двухдзённым візытам. У нядзелю ў Быкоўні польская дэлегацыя ўшанавала памяць ахвяраў Катынскага злачынства й палякаў – грамадзянаў Савецкага Саюза, якія ў 1937-1938 гадах загінулі ў выніку гэтак званай польскай апэрацыі НКУС. Польскага міністра суправаджаў яго ўкраінскі калега Яўген Нышчук. Нагадаем, на могілках у Быкоўні пакояцца таксама астанкі ўкраінскіх ахвяраў таталітарызму. Госьці ўсклалі кветкі й маліліся за загінулых.

Пётр Гліньскі падкрэсьліў, што ў Быкоўні пахаваныя тыя грамадзяне Польшчы, для якіх гонар і Айчына былі найважнейшымі каштоўнасьцямі. Ён дадаў, што, нягледзячы на намаганьні камуністаў, памяць пра ахвяраў Катынскага злачынства надалей жывая дзякуючы сем’ям ахвяраў.

Пётр Гліньскі: Праўда – гэта асноўная каштоўнасьць, без якой няма згоды, як паміж людзьмі, так і народамі. Усе, хто ахвяраваў сваім жыцьцём, змагаючыся за Польшчу, заслугоўваюць, каб праўда пра іх лёс не была выцесьненая зь гісторыі. Хвала й памяць!

У сваю чаргу міністар культуры Ўкраіны Яўген Нышчук падкрэсьліў, што Быкоўня - сьвятое месца, як для палякаў, так і ўкраінцаў.

Яўген Нышчук: Дрэвы ў лесе ў Быкоўні зьяўляюцца сьведкамі нечалавечых трагедый нашых народаў. Традыцыйна, як кожны год мы прыходзім сюды, каб ушанаваць памяць нявінна замучаных, забітых і пахаваных у адной з самых вялікіх брацкіх магілаў у Эўропе.

У Быкоўні знаходзяцца астанкі амаль 3,5 тысяч ахвяраў з гэтак званага ўкраінскага катынскага сьпісу, а таксама каля 100 тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій канца 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Сярод іх ёсьць таксама больш за 111 тысяч палякаў, забітых у 1937-1938 гадах у рамках гэтак званай Польскай акцыі НКУС. Паводле агульнай ацэнкі гісторыкаў, на могілках у Быкоўні могуць быць пахаваныя некалькі тысяч палякаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт