Затрыманьні ў Маскве
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.11.2017 16:03
За апошнія два дні ў Маскве паліцыя арыштавала каля 300 чалавек.
Фота:pixabay.com/Public Domain
За апошнія два дні ў Маскве паліцыя арыштавала каля 300 чалавек. Затрыманьні адбыліся таксама ў іншых гарадах Расеі. Па дадзеных незалежных СМІ, затрыманыя ў асноўным прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Вячаслава Мальцава і яго забароненага руху Артпадрыхтоўка. Гэтая дэманстрацыя атрымала назаву „Ціхая рэвалюцыя”
У нядзелю відэаблёгер Вячаслаў Мальцаў прызваў на плошчу ў Маскве прыхільнікаў зьвяржэньня расейскіх улад. Акцыя сабрала некалькі сотняў чалавек, якіх сілы ФСБ і Амон затрымалі. Паводле Паўла Усава, акцыя была непадрыхатванай і, па сутнасьці, піярыла самога Мальцава, які хаваецца ў Парыжы.
яс