Нечаканыя вынікі рэформы адукацыі ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
09.11.2017 16:45
За апошні год колькасьць настаўнікаў у Польшчы вырасла на некалькі тысяч чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0
Пры гэтым колькасьць школ скарацілася. Што адбываецца, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
У Польшчы працягваецца рэформа адукацыі. У першую чаргу яна тычыцца павялічэньня мінімальнага школьнага ўзросту з 6 да 7 гадоў. Па-другое, ідзецца пра ліквідацыю асобных гімназій ды інтэграцыю ў пачатковую сярэднюю адукацыю. Гэтыя крокі ўраду выклікалі шырокую крытыку, адным з аргумэнтаў было скарачэньне колькасьці настаўнікаў з-за ліквідацыі гімназій.
Выданьне піша, што ў выніку рэформы колькасьць настаўніцкіх пасадаў павялічылася на некалькі тысяч. У школах не адбыліся чаканыя масавыя звальненьні. Міністэрства адукацыі паведаміла пакуль сытуацыю ў двух ваяводзтвах: Мазавецкім ды Малапольскім. Тут колькасьць працаўладкаваных настаўнікаў вырасла на 3 і 6 тысяч адпаведна. Дадзеныя па ўсёй краіне будуць апублікаваныя на наступным тыдні. Аднак прафсаюзы надалей займаюць крытычную пазыцыю. Прадстаўнікі Прафсаюза польскіх настаўнікаў заяўляюць, што найгоршае наперадзе. Цягам бліжэйшых 3 гадоў будзе звальненьне 35 тысяч настаўнікаў, піша газэта.
юл