Logo Polskiego Radia
Print

Гімназія стане ліцэем, навучаньне беларускай мовы спыніцца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.11.2017 20:02
  • беларуская мова.mp3
Што прынясе рэформа сярэдняй адукацыі ў Польшчы беластоцкім беларусам.
фота: "Віцебскі Кур'ер"

Гімназія стане ліцэем, навучаньне беларускай мовы спыніцца – такі лёс чакае 7-ю дзяржаўную гімназію ў Беластоку. З 2003 года ў гэтай школе моладзь мела магчымасьць вывучаць беларускую мову. Пасьля завяршэньня рэформы адукацыі ў 2019 годзе беларускай мовы ў нашай школе ня будзе, але пакуль мы працуем як і раней, кажа настаўніца беларускай мовы ў беластоцкай 7-й гімназіі Альжбета Руткоўская. Зь ёй размаўляў Зьміцер Косьцін.

слухайце далучаны гукавы файл

Сёлета беларусы Беластоку адсьвяткавалі 20-годзьдзе навучаньня беларускай мовы ў школах гораду. У гэтым навучальным годзе каля 200 беластоцкіх школьнікаў вывучаюць родную мову ў дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установах. Паводле зьвестак Падляскага ўпраўленьня асьветы, агулам у рэгіёне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучае каля 3 тыс. дзяцей.


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт