Logo Polskiego Radia
Print

Польшча вяртае на Радзіму творы мастацтва, скрадзеныя падчас вайны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2018 15:21
  • творы мастацтва.mp3
Цягам 2 апошніх гадоў на Радзіму ўдалося вярнуць 15 страчаных падчас Другой сусьветнай вайны карцінаў.
Карцінa Максымільяна Герымскага пад загалоўкам „Зіма ў малым мястэчку”. Карцінa Максымільяна Герымскага пад загалоўкам „Зіма ў малым мястэчку”. PAP/Jacek Bednarczyk

Польшча вяртае на Радзіму творы мастацтва, скрадзеныя падчас вайны
Цягам 2 апошніх гадоў на Радзіму ўдалося вярнуць 15 страчаных падчас Другой сусьветнай вайны карцінаў.
У Нацыянальным музэі ў Кракаве адбылася ўрачыстая прэзэнтацыя карціны Максымільяна Герымскага (Maksymilian Gierymski) пад загалоўкам „Зіма ў малым мястэчку”. Меркавалася, што гэты каштоўны твор мастацтва быў зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны.
Тым часам у лістападзе мінулага году паліцыянты знайшлі карціну пры супрацы з экспэртамі з Дэпартамэнта ваенных стратаў Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама куратарамі Нацыянальнага музэя ў Кракаве.
Максымільян Дыянізы Герымскі (Maksymilian Dionizy Gierymski) – польскі мастак, адзін з заснавальнікаў польскага рэалістычнага пэйзажнага жывапісу XIX стагодзьдзя, заснавальнік польскай Мюнхэнскай школы. Максымільян быў старэйшым братам Аляксандра Герымскага (Aleksander Gierymski) (1850-1901) – мастака, прадстаўніка рэалізму, заснавальніка польскага імпрэсіянізму ў выяўленчым мастацтве.
Віцэ-прэм'ер і міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński) хваліў супрацу паліцыі, чыноўнікаў і працаўнікоў музэяў. Падчас урачыстасьці ў Нацыянальным музэі ў Кракаве ён узнагародзіў паліцыянтаў, якія вялі расьсьледаваньне па справе карціны Герымскага. Міністар нагадаў таксама, што гэта не адзіны вернуты ў краіну твор мастацтва, які экспэрты лічылі прапаўшым падчас вайны.
Пётр Гліньскі: Дзякуючы супрацы з паліцыяй цягам двух апошніх гадоў палякам удалося вярнуць на Радзіму 15 твораў. У лістападзе мінулага году мы вярнулі карціну Максымільяна Герымскага „Зіма ў малым мястэчку”, а таксама Казімера Сіхульскага (Kazimierz Sichulski) пад загалоўкам „Абарона Львова”. Гэтыя дзьве карціны нам удалося вярнуць на Радзіму дзякуючы эфэктыўнаму супрацоўніцтву паліцыі й нашых спэцыялістаў.
Нагадаем, Казімеж Сіхульскі (Kazimierz Sichulski) быў народжаным у 1879 годзе ў Львове польскім мастаком і графікам. Ён быў прадстаўніком мастацкай плыні „Маладая Польшча”, якая існавала ў Польшчы ў 1891-1918 гадах.
Паліцыя знайшла страчаную падчас Другой сусьветнай вайны карціну Сіхульскага „Абарона Львова” ў адным з дамоў у гміне Грудэк (Gródek) на Дунайцы (Dunajec). Праца была перададзеная ў дэпазыт Нацыянальнаму музэю ў Кракаве. Карціна ўзьнікла ў 1928 годзе й пасьля вайны была ўнесеная ў Базу ваенных стратаў Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны.
Адным з адзначаных віцэ-прэм’ерам Гліньскім паліцыянтаў зьяўляецца старэйшы інспэктар Барталамей Морэк (Bartłomiej Morek) з Крымінальнага аддзела малапольскай паліцыі. Паводле яго, пра тое, дзе можа знаходзіцца карціна Герымскага „Зіма ў малым мястэчку”, паліцыі паведаміла ананімная прыватная асоба.
Барталамей Морэк: Для нас самае важнае было знайсьці гэты твор мастацтва. Мы не засяроджваліся на магчымай крымінальнай адказнасьці актуальнага ўладальніка. Аказалася, што карціны не было ў месцы, якое нам паказалі. У гэткай сытуацыі нашы інфарматары дапамаглі нам максымальна, каб яе знайсьці. Чаму яны самі не прынесьлі карціну ва ўчастак паліцыі – я ня ведаю.
Твор вядомага польскага мастака Максымільяна Герымскага на працягу многіх гадоў захоўваўся неадпаведным чынам, ён быў згорнуты ў трубку й прыціснуты цяжкім прадметам, кажа Эльжбета Зыгер (Elżbieta Zygier) з Нацыянальнага музэя ў Кракаве.
Эльжбета Зыгер: Мы ведаем, што карціна была згорнутая ў трубку як мінімум з 1974 году, паколькі яе ўнутраная ўпакоўка была зробленая з газэт, выдадзеных менавіта ў згаданым годзе.
Публіка зможа паглядзець каштоўную карціну толькі праз паўгоду. Спачатку твор мастацтва неабходна кансэрваваць, падкрэсьліла Эльжбета Зыгер.
Эльжбета Зыгер: Спачатку мы павінна, скажам так, стабілізаваць карціну. Павольна яе разгарнуць й падклеіць тыя фрагмэнты палатна, на якіх фарба была пашкоджаная. Толькі на другім этапе працы мы пачнем ачышчаць твор і зьнімаць пажоўклы лак.
Пасьля заканчэньня кансэрватарскіх работаў карціну „Зіма ў малым мястэчку” Максымільяна Герымскага можна будзе паглядзець у галерэі Польскага мастацтва XІX стагодзьдзя ў кракаўскіх Сукеніцах.
Функцыянэры знайшлі каштоўны твор мастацтва схаваны ў адным з гандлёвых цэнтраў у Кракаве. Цяпер кракаўская пракуратура праводзіць расьсьледаваньне па факце прысваеньня каштоўнай маёмасьці. Сьледчыя будуць вывучаць лёс карціны з часоў Другой сусьветнай вайны.
Нагадаем, у 1939-1945 гадах на тэрыторыі Польшчы былі канфіскаваныя, скрадзеныя або спаленыя сотні тысяч твораў мастацтва. Рабаваньнем займаліся як Трэці Рэйх, так і Савецкі Саюз. Паводле юрыста й спэцыяліста па ахове культурнай спадчыны Яна Прушыньскага (Jan Pruszyński), рынкавы кошт выкрадзеных у Польшчы твораў мастацтва складаў 30 мільярдаў даляраў.
Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны з 1992 году зьбірае дадзеныя на іх тэму й праводзіць дзеяньні з мэтай іх вяртаньня на Радзіму.
аз

У Нацыянальным музэі ў Кракаве адбылася ўрачыстая прэзэнтацыя карціны Максымільяна Герымскага (Maksymilian Gierymski) пад загалоўкам „Зіма ў малым мястэчку”. Меркавалася, што гэты каштоўны твор мастацтва быў зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны.

Тым часам у лістападзе мінулага году паліцыянты знайшлі карціну пры супрацы з экспэртамі з Дэпартамэнта ваенных стратаў Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама куратарамі Нацыянальнага музэя ў Кракаве.

Максымільян Дыянізы Герымскі (Maksymilian Dionizy Gierymski) – польскі мастак, адзін з заснавальнікаў польскага рэалістычнага пэйзажнага жывапісу XIX стагодзьдзя, заснавальнік польскай Мюнхэнскай школы. Максымільян быў старэйшым братам Аляксандра Герымскага (Aleksander Gierymski) (1850-1901) – мастака, прадстаўніка рэалізму, заснавальніка польскага імпрэсіянізму ў выяўленчым мастацтве.

Віцэ-прэм'ер і міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński) хваліў супрацу паліцыі, чыноўнікаў і працаўнікоў музэяў. Падчас урачыстасьці ў Нацыянальным музэі ў Кракаве ён узнагародзіў паліцыянтаў, якія вялі расьсьледаваньне па справе карціны Герымскага. Міністар нагадаў таксама, што гэта не адзіны вернуты ў краіну твор мастацтва, які экспэрты лічылі прапаўшым падчас вайны.

Пётр Гліньскі: Дзякуючы супрацы з паліцыяй цягам двух апошніх гадоў палякам удалося вярнуць на Радзіму 15 твораў. У лістападзе мінулага году мы вярнулі карціну Максымільяна Герымскага „Зіма ў малым мястэчку”, а таксама Казімера Сіхульскага (Kazimierz Sichulski) пад загалоўкам „Абарона Львова”. Гэтыя дзьве карціны нам удалося вярнуць на Радзіму дзякуючы эфэктыўнаму супрацоўніцтву паліцыі й нашых спэцыялістаў.

Нагадаем, Казімеж Сіхульскі (Kazimierz Sichulski) быў народжаным у 1879 годзе ў Львове польскім мастаком і графікам. Ён быў прадстаўніком мастацкай плыні „Маладая Польшча”, якая існавала ў Польшчы ў 1891-1918 гадах. Паліцыя знайшла страчаную падчас Другой сусьветнай вайны карціну Сіхульскага „Абарона Львова” ў адным з дамоў у гміне Грудэк (Gródek) на Дунайцы (Dunajec). Праца была перададзеная ў дэпазыт Нацыянальнаму музэю ў Кракаве. Карціна ўзьнікла ў 1928 годзе й пасьля вайны была ўнесеная ў Базу ваенных стратаў Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны.

PAP/Jacek
PAP/Jacek Bednarczyk

Адным з адзначаных віцэ-прэм’ерам Гліньскім паліцыянтаў зьяўляецца старэйшы інспэктар Барталамей Морэк (Bartłomiej Morek) з Крымінальнага аддзела малапольскай паліцыі. Паводле яго, пра тое, дзе можа знаходзіцца карціна Герымскага „Зіма ў малым мястэчку”, паліцыі паведаміла ананімная прыватная асоба.

Барталамей Морэк: Для нас самае важнае было знайсьці гэты твор мастацтва. Мы не засяроджваліся на магчымай крымінальнай адказнасьці актуальнага ўладальніка. Аказалася, што карціны не было ў месцы, якое нам паказалі. У гэткай сытуацыі нашы інфарматары дапамаглі нам максымальна, каб яе знайсьці. Чаму яны самі не прынесьлі карціну ва ўчастак паліцыі – я ня ведаю.

Твор вядомага польскага мастака Максымільяна Герымскага на працягу многіх гадоў захоўваўся неадпаведным чынам, ён быў згорнуты ў трубку й прыціснуты цяжкім прадметам, кажа Эльжбета Зыгер (Elżbieta Zygier) з Нацыянальнага музэя ў Кракаве.

Эльжбета Зыгер: Мы ведаем, што карціна была згорнутая ў трубку як мінімум з 1974 году, паколькі яе ўнутраная ўпакоўка была зробленая з газэт, выдадзеных менавіта ў згаданым годзе.

Публіка зможа паглядзець каштоўную карціну толькі праз паўгоду. Спачатку твор мастацтва неабходна кансэрваваць, падкрэсьліла Эльжбета Зыгер.

Эльжбета Зыгер: Спачатку мы павінна, скажам так, стабілізаваць карціну. Павольна яе разгарнуць й падклеіць тыя фрагмэнты палатна, на якіх фарба была пашкоджаная. Толькі на другім этапе працы мы пачнем ачышчаць твор і зьнімаць пажоўклы лак.

Пасьля заканчэньня кансэрватарскіх работаў карціну „Зіма ў малым мястэчку” Максымільяна Герымскага можна будзе паглядзець у галерэі Польскага мастацтва XІX стагодзьдзя ў кракаўскіх Сукеніцах.

Функцыянэры знайшлі каштоўны твор мастацтва схаваны ў адным з гандлёвых цэнтраў у Кракаве. Цяпер кракаўская пракуратура праводзіць расьсьледаваньне па факце прысваеньня каштоўнай маёмасьці. Сьледчыя будуць вывучаць лёс карціны з часоў Другой сусьветнай вайны.

PAP/Jacek
PAP/Jacek Bednarczyk

Нагадаем, у 1939-1945 гадах на тэрыторыі Польшчы былі канфіскаваныя, скрадзеныя або спаленыя сотні тысяч твораў мастацтва. Рабаваньнем займаліся як Трэці Рэйх, так і Савецкі Саюз. Паводле юрыста й спэцыяліста па ахове культурнай спадчыны Яна Прушыньскага (Jan Pruszyński), рынкавы кошт выкрадзеных у Польшчы твораў мастацтва складаў 30 мільярдаў даляраў.

Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны з 1992 году зьбірае дадзеныя на іх тэму й праводзіць дзеяньні з мэтай іх вяртаньня на Радзіму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт