Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прапануе выслаць міратворчыя войскі на Данбас

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.02.2018 14:03
У сваю чаргу Кіеў хацеў бы бачыць на Данбасе міратворчыя сілы ААН.
Аляксандр Папко

Выданьне «Rzeczpospolita» інфармуе, што Беларусь прапануе выслаць міратворчую вайсковую місію на Данбас, пра што заявіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей у Маскве. Праблема ў тым, што Кіеў хацеў бы бачыць на Данбасе міратворчыя сілы ААН. Пакуль што ён не камэнтуе беларускай прапановы. Неафіцыйна ўкраінскія дыпляматы кажуць, што яны не давяраюць Менску: ён ваенны саюзьнік Расеі. Украіна рашучa выключае ўдзел у міратворчай місіі як Расеі, так і яе саюзьнікаў. Што цікава, беларуская канстытуцыя забараняе высылаць войскі за межы краіны.

У Кіеве не давяраюць Беларусі. Апошнім часам здарылася некалькі шпіёнскіх скандалаў – у Беларусі арыштаваны ўкраінец пад закідам шпіянажу, а іншага выкралі і вывезьлі ў Расею. Акрамя таго, пасярэднікам у міратворчым працэсе хацеў бы стаць таксама Казахстан, але Кіеў кажа, што яму не патрэбныя пасярэднікі.

Прапанову выслаць на Данбас міратворчыя сілы ААН, так званыя «блакітныя каскі» Ўкраіна высунула амаль два гады таму, праз год пасьля пачатку вайны. Украінцы хочуць, каб місія ахапіла ўвесь рэгіён, супраць выступаюць расейцы, якія кажуць, што не жадаюць на сваёй мяжы чужых войскаў. Цяпер распрацоўваецца нейкі кампрамісны варыянт.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт