"Варта ўдзельнічаць, каб пераканацца, як палякі паважаюць беларускую мову" 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.03.2018 17:22
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            польска-беларускія сувязі.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    У Варшаве прайшла канфэрэнцыя пра польска-беларускія літаратурныя, моўныя і гісторыка-культурныя сувязі. 
                
                
                    
                        
фота: "Віцебскі Кур'ер"
                     
                
                
                
               
                
                         На Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта адбылася навуковая канфэрэнцыя пад назваю «Польска-беларускія літаратурныя, гісторыка-культурныя і моўныя сувязі». На мерапрыемства прыбылі дасьледчыкі ня толькі з Польшчы й Беларусі, але таксама з трэціх краін – Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Славаччыны, Летувы.
Варшаўскія спэцыялісты па беларускай мове й літаратуры маюць ужо багаты досьвед у наладжваньні падобных сустрэч. Канфэрэнцыя пра польска-беларускія сувязі адбываецца рэгулярна, але ў гэтым годзе яна набыла адметны характар, паколькі сёлета адзначаецца важная гістарычная дата – 100-годзьдзе абвяшчэньня БНР, і гэтая падзея таксама закраналася падчас дыскусій навукоўцаў з розных краін.
Мерапрыемства дае магчымасьць навукоўцам з розных навучальных і навуковых устаноў пазнаёміцца з поглядамі сваіх калег, пазнаць новыя напрамкі ў навуцы, пачуць нешта новае. Сустрэчы мовазнаўцаў, гісторыкаў, культуролягаў ды літаратуразнаўцаў праходзілі ў некалькіх асобных сэкцыях, але ўдзельнікі мелі таксама магчымасьць сустрэцца ўсе разам і абмеркаваць тыя даклады, якія пачулі падчас прэзэнтацый сваіх калег.
слухайце сюжэт у далучаным гукавым файле
нг