Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распрацоўваецца новая міграцыйная палітыка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2018 14:04
У 2030 годзе польскай эканоміцы можа не хапаць нават 4 млн. працаўнікоў.
Ежы Квеціньскі прадстаўляе новую міграцыйную палітыкуЕжы Квеціньскі прадстаўляе новую міграцыйную палітыкуPAP/Paweł Supernak

Польскі ўрад рыхтуе новую міграцыйную палітыку. У краіне назіраецца дэмаграфічны заняпад, наймальнікам не хапае працоўных рук, таму неабходна запрашаць усё больш працаўнікоў з-за мяжы, – прыводзіць словы міністра інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскага выданьне «Rzeczpospolita». Учора міністар прадставіў напрамкі новай міграцыйнай палітыкі.

Урад рыхтуе плян дзейнасьці, які яшчэ да канікулаў павінна распрацаваць адмысловая міжведамасная група разам з экспэртамі. На польскім рынку працы ўжо задзейнічана каля аднаго мільёна іншаземцаў з краін з-за ўсходняй мяжы. Тым ня менш, каб замежнікі маглі запоўніць прабел у эканоміцы, дзе ў 2030 годзе можа не хапаць нават 4 млн. чалавек, неабходна падрыхтаваць доўгатэрміновую стратэгію. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра спрашчэньне магчымасьці выдачы доўгатэрміновых дазволаў на працу працаўнікам з Украіны, Беларусі, а таксама магчымасьць без вялікіх перашкод прымаць на працу ў Польшчы дактароў і мэдсясьцёр з-за мяжы.

У рамках новай міграцыйнай палітыкі плянуецца стварыць інтэгральную сыстэму маніторынгу працоўнага рынку, каб было вядома, якіх і колькі працаўнікоў яму патрабуецца. Будзе створаная таксама сетка пунктаў комплекснага абслугоўваньня іншаземцаў, сыстэма прыцягваньня спэцыялістаў з патрэбнымі кваліфікацыямі, якія змогуць атрымаць у Польшчы від на жыхарства, а таксама польскіх эмігрантаў. Будзе пашырана таксама прапанова вышэйшай адукацыі для замежных студэнтаў.

Пакуль невядома, колькі будзе каштаваць новая міграцыйная палітыка. Па словах прадстаўнікоў ураду, гэта ня будуць высокія кошты, паколькі большасьць дзеяньняў адбудзецца ў рамках існуючых дзяржаўных структур. Акрамя таго, існуе магчымасьць прыцягненьня фондаў Эўрапейскага Зьвязу на гэтыя мэты.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт