Logo Polskiego Radia
Print

Польскія міністры аддадуць узнагароды на дабрачыннасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.04.2018 07:59
Апошнія дні ў Польшчы разгарэлася спрэчка пра прызнаньне міністрам высокіх узнагародаў.
pixabay.com/CC0

Партал wPolityce.pl друкуе інтэрвію з палітыкам кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Акрад’юшам Чартарыскім. Апошнія дні ў Польшчы разгарэлася спрэчка пра прызнаньне міністрам высокіх узнагародаў. Гэта вельмі не спадабалася польскаму грамадзтву, а падтрымка кіроўнай партыі значна зьменшылася. Лідар «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі прыняў рашэньне, што палітыкі павінны аддаць прэміі на дабрачынныя мэты.
На думку суразмоўцы парталу, рашэньне было прынятае самім старшынём партыі Яраславам Качыньскім і Палітычным камітэтам ПіС пасьля грунтоўнага аналізу грамадзкіх спадзяваньняў.
Аркад’юш Чартарыскі таксама раскрытыкаваў кампанію апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» «Канвой сораму ПіС», у якой увага зьвяртаецца на атрыманыя палітыкамі прэміі. «Гэтая кампанія зьяўляецца поўнай хлусьнёй. Зьмяшчэньне на банэрах намёку, што міністры ўзялі грошы нелегальна, зьяўляецца агіднай хлусьнёй. Узнагароды былі выплачаныя згодна з правам. Праўда, што палякі ставяцца да гэтага крытычна, але трэба разумець, што гэта ніякая не афёра. Міністры аддадуць узнагароды па прычыне палітычнай прыналежнасьці і рашэньня ПіС, а не таму, што яны парушылі закон», – гаворыць Аркад’юш Чартарыскі.
Многія мяркуюць, што рашэньне аб перадачы прэмій на дабрачынныя мэты зьяўляецца адказам на меншую падтрымку ў апытаньнях. «Напэўна, рашэньне Яраслава Качыньскага зьвязанае з дакладным аналізам грамадзкай думкі. І ў гэтым няма нічога кепскага. Дэмакратыя заключаецца ў тым, што неабходна слухаць голас грамадзтва, голас палякаў. Я не шукаў бы ў гэтым нечага надзвычайнага ці сэнсацыйнага. Меркаваньне палякаў наступнае – у палітыку не ідуць з-за грошай».

Партал wPolityce.pl друкуе інтэрвію з палітыкам кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Акрад’юшам Чартарыскім. Апошнія дні ў Польшчы разгарэлася спрэчка пра прызнаньне міністрам высокіх узнагародаў. Гэта вельмі не спадабалася польскаму грамадзтву, а падтрымка кіроўнай партыі значна зьменшылася. Лідар «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі прыняў рашэньне, што палітыкі павінны аддаць прэміі на дабрачынныя мэты.

На думку суразмоўцы парталу, рашэньне было прынятае самім старшынём партыі Яраславам Качыньскім і Палітычным камітэтам ПіС пасьля грунтоўнага аналізу грамадзкіх спадзяваньняў.

Аркад’юш Чартарыскі таксама раскрытыкаваў кампанію апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» «Канвой сораму ПіС», у якой увага зьвяртаецца на атрыманыя палітыкамі прэміі. «Гэтая кампанія зьяўляецца поўнай хлусьнёй. Зьмяшчэньне на банэрах намёку, што міністры ўзялі грошы нелегальна, зьяўляецца агіднай хлусьнёй. Узнагароды былі выплачаныя згодна з правам. Праўда, што палякі ставяцца да гэтага крытычна, але трэба разумець, што гэта ніякая не афёра. Міністры аддадуць узнагароды па прычыне палітычнай прыналежнасьці і рашэньня ПіС, а не таму, што яны парушылі закон», – гаворыць Аркад’юш Чартарыскі.

Многія мяркуюць, што рашэньне аб перадачы прэмій на дабрачынныя мэты зьяўляецца адказам на меншую падтрымку ў апытаньнях. «Напэўна, рашэньне Яраслава Качыньскага зьвязанае з дакладным аналізам грамадзкай думкі. І ў гэтым няма нічога кепскага. Дэмакратыя заключаецца ў тым, што неабходна слухаць голас грамадзтва, голас палякаў. Я не шукаў бы ў гэтым нечага надзвычайнага ці сэнсацыйнага. Меркаваньне палякаў наступнае – у палітыку не ідуць з-за грошай», - гаворыць Чартарыскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт