У Беластоку адбываецца VІІ Міжнародны кніжны кірмаш. На ім прадстаўлены больш за 80 выдавецтваў з усяе Польшчы, гасьцямі будуць шматлікія папулярныя аўтары, свой стэнд маюць чатыры незалежныя выдавецтвы зь Беларусі. Адначасова праходзіць літаратурны фэстываль «На памежжы культур».
На думку арганізатараў, у сьвяце літаратуры, якое працягнецца да нядзелі, удзел прымуць некалькі тысяч аматараў літаратуры.
Анджэй Каліноўскі з Фонду «Суседзі», які цыклічна арганізуе кірмаш, лічыць, што імпрэза ўжо ўпісалася ў карту культурніцкіх падзеяў ня толькі Падляшша, але і ўсяе Польшчы.
Анджэй Каліноўскі: У пятніцу мы праводзім аўтарскія сустрэчы для двух тысяч дзяцей, каб паказаць ім аўтараў дзіцячай літаратуры, цікавыя кнігі, зацікавіць дзяцей кнігай. У сваю чаргу субота і нядзеля – гэта ўжо сустрэчы з аўтарамі для дарослых. Да нас прыедуць вельмі вядомыя ў польскай літаратуры аўтары. Сярод іх – Анна Краль, сястра Малгажата Хмялеўска, Зыгмунт Мілашэўскі. Будзе таксама прэм'ера кнігі Кшыштафа Гедройца. Будзе таксама сустрэча зь Мірай Лукшай – паэткай і журналісткай, сёлетняй ляўрэаткай літаратурнай узнагароды прэзыдэнта Беластоку імя Веслава Казанэцкага. Гэтых аўтараў будзе амаль сорак. Прысутныя таксама чатыры беларускія незалежныя выдавецтвы. Беларуская літаратура робіцца ўсё больш вядомай і распазнавальнай у Польшчы. Запрашаем усіх жадаючых, хто хоча проста паразмаўляць з выдаўцамі ці паглядзець кнігі, зьвязаныя амаль з кожнай тэматыкай. Так па шчырасьці, такіх нагод ёсьць адну ці дзьве ў год, таму тут трэба быць абавязкова.
На ім прадстаўлены больш за 80 выдавецтваў з усяе Польшчы, гасьцямі будуць шматлікія папулярныя аўтары, свой стэнд маюць чатыры незалежныя выдавецтвы зь Беларусі.
Адначасова праходзіць літаратурны фэстываль «На памежжы культур».На думку арганізатараў, у сьвяце літаратуры, якое працягнецца да нядзелі, удзел прымуць некалькі тысяч аматараў літаратуры.
Анджэй Каліноўскі з Фонду «Суседзі», які цыклічна арганізуе кірмаш, лічыць, што імпрэза ўжо ўпісалася ў карту культурніцкіх падзеяў ня толькі Падляшша, але і ўсяе Польшчы.
Анджэй Каліноўскі: У пятніцу мы праводзім аўтарскія сустрэчы для двух тысяч дзяцей, каб паказаць ім аўтараў дзіцячай літаратуры, цікавыя кнігі, зацікавіць дзяцей кнігай. У сваю чаргу субота і нядзеля – гэта ўжо сустрэчы з аўтарамі для дарослых. Да нас прыедуць вельмі вядомыя ў польскай літаратуры аўтары. Сярод іх – Анна Краль, сястра Малгажата Хмялеўска, Зыгмунт Мілашэўскі. Будзе таксама прэм'ера кнігі Кшыштафа Гедройца. Будзе таксама сустрэча зь Мірай Лукшай – паэткай і журналісткай, сёлетняй ляўрэаткай літаратурнай узнагароды прэзыдэнта Беластоку імя Веслава Казанэцкага. Гэтых аўтараў будзе амаль сорак. Прысутныя таксама чатыры беларускія незалежныя выдавецтвы. Беларуская літаратура робіцца ўсё больш вядомай і распазнавальнай у Польшчы. Запрашаем усіх жадаючых, хто хоча проста паразмаўляць з выдаўцамі ці паглядзець кнігі, зьвязаныя амаль з кожнай тэматыкай. Так па шчырасьці, такіх нагод ёсьць адну ці дзьве ў год, таму тут трэба быць абавязкова.
У далучаным гукавым файле рэпартаж Яраслава Іванюка.
Зьміцер Вішнёў.
Міраслаў Лазоўскі.
Андрэй Янушкевіч
Алесь Пашкевіч