Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы стартавала праграма сэртыфікацыі замежных інвэстараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2018 13:57
Польскі бок хоча вылучыць сярод замежных інвэстараў найбольш карысных для польскай эканомікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: coyot/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы стартавала праграма сэртыфікацыі замежных інвэстараў
Польскі бок хоча вылучыць сярод замежных інвэстараў найбольш карысных для польскай эканомікі.
Надоечы ў Варшаве быў запушчаны праект „Адказны партнэр - Праграма сэртыфікацыі замежных інвэстараў”.
Каміль Ожэл (Kamil Orzeł) з Рэспубліканскага фонду паведаміў, што адной з галоўных мэтаў праграмы зьяўляецца адбор замежных інвэстараў, якія аказваюць вельмі добры ўплыў на польскую эканоміку.
IAR 3 - 2018-05-11 17:03:00 - INWESTORZY - CERTYFIKATY - PROGRAM
Каміль Ожэл: Мы хочам аб’ектыўна праверыць згаданых інвэстараў у кантэксьце іх фактычнага ўзьдзеяньня на польскую эканоміку. Па-другое, мы хочам вызначыць інвэстараў, якія заслугоўваюць нашай асаблівай увагі. Гаворка ідзе пра тое, каб сярод інвэстараў, якія ўдзельнічаюць у публічных дэбатах, вызначыць тых, да якіх варта прыслухоўвацца, паколькі разьвіцьцё іх бізнэсу мае асаблівае значэньне для польскай эканомікі.
Праграма складаецца з чатырох элемэнтаў. Гэта, напрыклад, праверка ўплываў замежнага інвэстара, а таксама ягоная магчымасьць удзелу ў ключавых палітычных і эканамічных дыскусіях, напрыклад, падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы ці „Кангрэсу 590” у Жэшаве.
Віцэ-міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński) падкрэсьліў, што 2017 год быў найлепшым на працягу 10 гадоў з пункту гледжаньня наплыву замежных інвэстыцый у Польшчу.
Тадэуш Касьціньскі: Цягам апошняга году былі зафіксаваныя многія інвэстыцыі тыпу greenfield у аўтамабільным сэктары. Дынамічна разьвіваўся фінансавы сэктар і сучасныя паслугі для бізнэсу. Больш за 330 непасрэдных замежных інвэстыцый павінны прычыніцца да ўзьнікненьня 86 тысяч месцаў працы. Гэта найлепшы вынік у Эўразьвязе.
Паводле справаздачы Рэспубліканскага фонду „Польшча ў дачыненьні да замежных інвэстараў”, ідэальны замежны інвэстар зьяўляецца інавацыйным, то бок павышае кваліфікацыі польскіх спэцыялістаў, інвэстуе ў навукова- дасьледчыя цэнтры, зацікаўлены ў экспарце, разьвівае чалавечы капітал у Польшчы й паважае польскія законы.
аз

Надоечы ў Варшаве быў запушчаны праект „Адказны партнэр - Праграма сэртыфікацыі замежных інвэстараў”. Каміль Ожэл (Kamil Orzeł) з Рэспубліканскага фонду паведаміў, што адной з галоўных мэтаў праграмы зьяўляецца адбор замежных інвэстараў, якія аказваюць вельмі добры ўплыў на польскую эканоміку.

Каміль Ожэл: Мы хочам аб’ектыўна праверыць згаданых інвэстараў у кантэксьце іх фактычнага ўзьдзеяньня на польскую эканоміку. Па-другое, мы хочам вызначыць інвэстараў, якія заслугоўваюць нашай асаблівай увагі. Гаворка ідзе пра тое, каб сярод інвэстараў, якія ўдзельнічаюць у публічных дэбатах, вызначыць тых, да якіх варта прыслухоўвацца, паколькі разьвіцьцё іх бізнэсу мае асаблівае значэньне для польскай эканомікі.

Праграма складаецца з чатырох элемэнтаў. Гэта, напрыклад, праверка ўплываў замежнага інвэстара, а таксама ягоная магчымасьць удзелу ў ключавых палітычных і эканамічных дыскусіях, напрыклад, падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы ці „Кангрэсу 590” у Жэшаве.

Віцэ-міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński) падкрэсьліў, што 2017 год быў найлепшым на працягу 10 гадоў з пункту гледжаньня наплыву замежных інвэстыцый у Польшчу.

Тадэуш Касьціньскі: Цягам апошняга году былі зафіксаваныя многія інвэстыцыі тыпу greenfield у аўтамабільным сэктары. Дынамічна разьвіваўся фінансавы сэктар і сучасныя паслугі для бізнэсу. Больш за 330 непасрэдных замежных інвэстыцый павінны прычыніцца да ўзьнікненьня 86 тысяч месцаў працы. Гэта найлепшы вынік у Эўразьвязе.

Паводле справаздачы Рэспубліканскага фонду „Польшча ў дачыненьні да замежных інвэстараў”, ідэальны замежны інвэстар зьяўляецца інавацыйным, то бок павышае кваліфікацыі польскіх спэцыялістаў, інвэстуе ў навукова- дасьледчыя цэнтры, зацікаўлены ў экспарце, разьвівае чалавечы капітал у Польшчы й паважае польскія законы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт