Варшава прымае міжнародны кніжны кірмаш
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.05.2018 18:43
Беларусь на кірмашы будуць прадстаўляць як афіцыйныя, так і недзяржаўныя выдавецтвы.
Беларуская літаратураЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Амаль 800 выдавецтваў з больш чым 30-ці краінаў, тысяча пісьменьнікаў, 1,5 тысячы мерапрыемстваў – так будзе выглядаць найбольшы ў Польшчы q найбольш прэстыжны 9-ы Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш. Кніжны форум пачынаецца ў чацьвер, 17 траўня, на Нацыянальным стадыёне.
Асноўны матыў сёлетняй выставы-ярмаркі – 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. І таму гэтая тэматыка зойме асаблівае месца ў праграме імпрэзы. У прыватнасьці, будуць аўтарскія сустрэчы, прэзэнтацыі кніжак, а таксама тэматычныя выставы.
Беларусь на кірмашы будуць прадстаўляць як афіцыйныя, так і недзяржаўныя выдавецтвы.
Стэнд недзяржаўных выдавецтваў падрыхтаваў варшаўскі Фонд «Беларускі дом». Гаворыць сустрашыня фонду Ўладзіслаў Кобец. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
Амаль 800 выдавецтваў з больш чым 30-ці краінаў, тысяча пісьменьнікаў, 1,5 тысячы мерапрыемстваў – так будзе выглядаць найбольшы ў Польшчы й найбольш прэстыжны 9-ы Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш. Кніжны форум пачынаецца ў чацьвер, 17 траўня, на Нацыянальным стадыёне.
Асноўны матыў сёлетняй выставы-ярмаркі – 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. І таму гэтая тэматыка зойме асаблівае месца ў праграме імпрэзы. У прыватнасьці, будуць аўтарскія сустрэчы, прэзэнтацыі кніжак, а таксама тэматычныя выставы.
Беларусь на кірмашы будуць прадстаўляць як афіцыйныя, так і недзяржаўныя выдавецтвы.
Стэнд недзяржаўных выдавецтваў падрыхтаваў варшаўскі фонд «Беларускі дом». Гаворыць сустаршыня фонду Ўладзіслаў Кобец. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл

Сустаршыня варшаўскага фонду «Беларускі дом» Уладзіслаў Кобец