Logo Polskiego Radia
Print

Вучням белліцэяў сталі вядомыя адзнакі выпускных іспытаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.07.2018 15:52
  • Экзамен на атэстат сталасьці ў белліцэях.mp3
Вынікі камэнтуюць дырэктары двух белліцэяў у Польшчы.
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.Другі агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.radyjo.net

У Польшчы абвесьцілі вынікі экзаменаў на атэстат сталасьці. Яшчэ ў траўні выпускнікі сярэдніх школаў пісалі тэсты ды адказвалі на вусныя пытаньні, між іншымі, па матэматыцы, польскай ды замежнай мовах і таксама па выбраных прадметах. У дзьвюх школах у краіне вучні здавалі таксама экзамен па беларускай мове як другой роднай.

Пра вынікі іспытаў ды далейшы шлях вучняў Міхась Сьцепанюк гутарыць з дырэктарамі белліцэяў у Бельску-Падляскім ды Гайнаўцы. Як адзначае дырэктар ІІ агульнаадукацыйнага ліцэя зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Андрэй Сьцепанюк адзначае, што кожны год школа імкнецца палепшыць вынікі моладзі.

Высокія вынікі на выпускных экзаменах уплываюць на колькасьць ахвотных паступіць у тую ці іншую сярэднюю школу. Вынікі набораў у ліцэі ў Польшчы будуць абвешчаныя ў палове ліпеня.

Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт