Logo Polskiego Radia
Print

У праваслаўнай царкве ўшаноўваюць памяць праведнай Ганны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.08.2018 16:13
  • ікона.mp3
У Старым Корніне ёсьць копія цудатворнай іконы, вывезенай у Расею.
фота: А. Пятроўская/radyjo.net

7 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць памяць святой праведнай Ганны, маці Багародзіцы. Асабліва ўрачыста гэтае сьвята праходзіць у Старым Корніне на Падляшшы. Мясцовая царква, якая была вядомая яшчэ ў ХVІ ст., праславілася цудоўным яўленьнем іконы Божай Маці, якая пачала прыцягваць туды паломнікаў. Сьведчаньнем вялізнай папулярнасьці пілігрымак у Стары Корнін зьяўляецца кніга цудаў пры іконе Божай Маці ў першай палове 18-ага стагодзьдзя, якая захавалася ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу.

«Ікона, якая цяпер знаходзіцца ў царкве ў Старым Корніне, зьяўляецца копіяй іконы Багародзіцы з Лясьніцкага манастыра», - гаворыць гісторык праф. Антон Мірановіч. Старакарнянская ікона ў 1915 г. у часы бежанства была вывезена ў глыб Расеі, адкуль так і не вярнулася.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Анна Пятроўская

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт