Logo Polskiego Radia
Print

Прытворства ці запужваньне ЗША – расейскай арміі распачала вучэньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2018 13:12
На вучэньні ў Расею прыехалі больш за 3 тысячы кітайскіх жаўнераў са сваімі танкамі і бронетранспартам.
PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

Rzeczpospolita
Прытворства ці запужваньне ЗША – адна трэцяя расейскай арміі распачала вучэньні, якія павінны даказаць, што яна зьяўляецца небясьпечным праціўнікам. Амаль мільён жаўнераў удзельнічаюць у вучэньнях на тэрыторыі ад Уралу да Берынгава праліва. Праз праліў праходзіць расейска-амэрыканская мяжа. Расейскія экспэрты падкрэсьліваюць, што вучэньні арганізаваныя здалёк ад Эўропы, у Сыбіры, каб «ня выслаць няправільны сыгнал НАТО».
На вучэньні ў Расею прыехалі больш за 3 тысячы кітайскіх жаўнераў са сваімі танкамі і бронетранспартам. «Гэтымі манэўрамі Расея высылае сыгнал, што лічыць ЗША патэнцыйным праціўнікам, а Кітай – саюзьнікам», – мяркуе дырэктар Moscow Carnegie Дзьмітры Трэнін.
Кітай да гэтага часу – адзіная краіна (акрамя Беларусі), якая запрошаная да ўдзелу ва ўнутраных расейскіх манэўрах. З іншымі жаўнерамі расейцы сустракаліся толькі ў часе міжнародных манэўраў.
І расейскія, і міжнародныя экспэрты адным голасам гавораць, што пасьля мадэрнізацыі ў апошнія гады расейская армія стала значна больш небясьпечнай і мае чым пахваліцца, калі гаворка ідзе пра новую зброю і тэхніку.

Rzeczpospolita: Прытворства ці запужваньне ЗША – адна трэцяя расейскай арміі распачала вучэньні, якія павінны даказаць, што яна зьяўляецца небясьпечным праціўнікам. Амаль мільён жаўнераў удзельнічаюць у вучэньнях на тэрыторыі ад Уралу да Берынгава праліва. Праз праліў праходзіць расейска-амэрыканская мяжа. Расейскія экспэрты падкрэсьліваюць, што вучэньні арганізаваныя здалёк ад Эўропы, у Сыбіры, каб «ня выслаць няправільны сыгнал НАТО».

На вучэньні ў Расею прыехалі больш за 3 тысячы кітайскіх жаўнераў са сваімі танкамі і бронетранспартам. «Гэтымі манэўрамі Расея высылае сыгнал, што лічыць ЗША патэнцыйным праціўнікам, а Кітай – саюзьнікам», – мяркуе дырэктар Moscow Carnegie Дзьмітры Трэнін.

Кітай да гэтага часу – адзіная краіна (акрамя Беларусі), якая запрошаная да ўдзелу ва ўнутраных расейскіх манэўрах. З іншымі жаўнерамі расейцы сустракаліся толькі ў часе міжнародных манэўраў.

І расейскія, і міжнародныя экспэрты адным голасам гавораць, што пасьля мадэрнізацыі ў апошнія гады расейская армія стала значна больш небясьпечнай і мае чым пахваліцца, калі гаворка ідзе пра новую зброю і тэхніку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт