Польскія праваслаўныя чакаюць Папу Александрыйскага і Ўсяе Афрыкі Тэадора ІІ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.09.2018 18:30
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Александрыйскі патрыярхат – другі паводле ерархіі ў сусьветнай праваслаўнай царкве.
                
                
                    
                        
Папа й Патрыярх Александрыйскі і Ўсяе Афрыкі Тэадор ІІ youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                          
Польскі праваслаўныя вернікі чакаюць важнага госьця – Папу Александрыйскага і Ўсяе Афрыкі Тэадора ІІ. Ён наведае Сьвятую гару Грабарку, цэрквы ў Беластоку, Варшаве й Любліне. Тэадор ІІ прабудзе ў Польшчы з 19 да 24 верасьня. Ён прыбывае ў Польшчу з кананічным візытам.
У прыватнасьці, у пятніцу ён узначаліць сьвяткаваньні на Прачыстую ў Бельску Падляскім, а ў суботу прыме ўдзел у пераносе мошчаў сьвятога Дзіцяткі Гаўрыіла ў беластоцкім саборы. Сустрэнецца таксама зь прадстаўніком Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.
Александрыйскі патрыярхат – другі паводле ерархіі ў сусьветнай праваслаўнай царкве, кажа айцец Андрэй Кузьма. Зь ім размаўляла Анна Пятроўская.
Польскі праваслаўныя вернікі чакаюць важнага госьця – Папу й Патрыярха Александрыйскага і Ўсяе Афрыкі Тэадора ІІ. Ён наведае Сьвятую гару Грабарку, цэрквы ў Беластоку, Варшаве й Любліне. Тэадор ІІ прабудзе ў Польшчы з 19 да 24 верасьня. Ён прыбывае ў Польшчу з кананічным візытам.
У прыватнасьці, у пятніцу ён узначаліць сьвяткаваньні на Прачыстую ў Бельску Падляскім, а ў суботу прыме ўдзел у пераносе мошчаў сьвятога Дзіцяткі Гаўрыіла ў беластоцкім саборы. Сустрэнецца таксама зь прадстаўніком Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.
Александрыйскі патрыярхат – другі паводле ерархіі ў сусьветнай праваслаўнай царкве, кажа айцец Андрэй Кузьма. Зь ім размаўляла Анна Пятроўская.
слухайце далучаны гукавы файл