„Для нас кожны фэстываль – гэта вялікае сьвята"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.09.2018 15:53
26 верасьня пачынаецца на Беласточчыне Тэатральны фэстываль ODE.
Пяты раз у гарады й вёскі Беласточчыны завітае беларускі тэатaр. Ужо ў сераду 26 верасьня стартуе юбілейны фэстываль ODE. „Для нас кожны фэстываль – гэта вялікае сьвята", - адзначае кіраўнік фундацыі "Тэатар Чрэва", беларуская акторка й рэжысэрка зь Беласточчыны Яанна Троц.
Фэстываль ODE працягнецца да 5 кастрычніка. З арганізатаркай фэстывалю Яаннай Троц размаўляе Зьміцер Косьцін.