Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ліхачы адкажуць перад славацкім судом за ДТЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2018 13:14
Палякі, якія выклікалі ДТЗ у Славаччыне, удзельнічалі ў цыклічным рэйдзе дарагіх аўтамабіляў.
PAP/Grzegorz Momot

Трагічным ДТЗ закончыўся рэйд польскіх кіроўцаў у Славаччыне. Ён быў адным з цыклічных мерапрыемстваў, арганізаваных кампаніяй, якая прасоўвае дарагія аўтамабілі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Учора славацкі суд пастанавіў аб арышце 43-гадовага паляка Марціна Л.- непасрэднага зьдзяйсьняльніка ДТЗ у славацкім Дольным Кубіне. Два астатнія польскія кіроўцы да суду будуць знаходзіцца на волі, у тым ліку адзін зь іх быў вызвалены пад заклад 20 тысяч эўра.

Трагедыя адбылася ў нядзелю, каля 50 кілямэтраў ад польскай мяжы. Тры фэшэнэбэльныя аўтамабілі гналіся па завілістай дарозе. Адна з машын сутыкнулася са „Шкодай”, на якой ехала славацкая сям’я (бацькі й сын). Кіроўца „Шкоды” загінуў, астатнія пасажыры зь цяжкімі цялеснымі пашкоджаньнямі знаходзяцца ў шпіталі.

Цяпер СМІ паведамляюць, што палякі ўдзельнічалі ў рэйдзе дарагімі аўтамабілямі. Гэткія імпрэзы маюць нефармальны характар.

Найбуйнейшыя зь іх - гэта Cannonball і Gumball. За ўдзел у Cannonball Run Europe арганізатары бяруць па 3 тысячы фунтаў з кожнага ўдзельніка. Цана ахоплівае шалёную язду па маляўнічых дарогах, відэазапісы якой багатыя ліхачы пазьней публікуюць у інтэрнэце.

Паводле выданьня „Gazeta Wyborcza”, рэйд у Славаччыне арганізаваў польскі аддзел міжнароднай кампаніі Cars&Coffee. У ім прымала ўдзел пяць аўтамабіляў.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт