Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя імёны ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.10.2018 17:50
  • Ляўрэаты Нобэлеўскай узнагароды міру.mp3
Сёлетнія ляўрэаты адзначаны ўзнагародай, за барацьбу супраць сэксуальнага гвалту падчас узброеных канфліктаў.
Надзя Мурад і Дэніс Муквэгэ Надзя Мурад і Дэніс Муквэгэ PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Сёлетнімі ляўрэатамі Нобэлеўскага ўзнагароды міру сталі актывісты, якія вядуць непахісную барацьбу супраць сэксуальнага гвалту ў дачыненьні да жанчын. Нобэлеўскі камітэт у Осла, сталіцы Каралеўства Швэцыі абвясьціў, што Нобэлеўскую ўзнагароду міру 2018 года атрымаюць гінэколяг зь Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэгэ, а таксама языдка зь Іраку, ахвяра сэксуальнага гвалту Надзя Мурад.
Нобэлеўскі камітэт праінфармаваў, што сёлетнія ляўрэаты адзначаны ўзнагародай, за барацьбу супраць сэксуальнага гвалту падчас узброеных канфліктаў. Ляўрэатаў Нобэлеўскай узнагароды міру агалошвае старшыня Камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсон.
Бэрыт Рэйс-Андэрсон: Абодва ляўрэаты ўнесьлі істотны ўклад у прыцягненьне ўвагі й барацьбу з ваеннымі злачынствамі такога кшталту. Дэніс Муквэгэ прысьвяціў уласнае жыцьцё таму, каб абараняць ахвяр сэксуальнага гвалту. Надзя Мурад, гэта ахвяра, яка гучна распавядае пра факты гвалту, якія былі зьдзейсьненыя у дачыненьні да яе, а таксама і ў дачыненьні да іншых.
63-гадовы лекар гінэколяг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэгэ заснаваў і ўжо на працягу 19 гадоў кіруе клінікай, дзе лечаць жанчын ахвяр сэксуальнага гвалту. Шпіталь знаходзіцца ў горадзе Букаву на ўсходзе ДРК.
На працягу амаль двух дзесяцігодзьдзяў у клініку доктара Муквэгэ зьвярнуліся па дапамогу больш за 30 тысяч жанчын. Падчас грамадзянскай вайны ў Конга, мясцовыя жанчыны масава гвалціліся жаўнерамі.
Значнай частцы ахвяр калектыўных згвалтаваньняў спатрэбілася хірургічная дапамога. Жанчыны, якія перажылі гэта атрымоўваюць прытулак, а таксама належную мэдыцынскую дапамогу ў клініцы доктара Муквэгэ.
Кангалескі доктар Дэніс Муквэгэ на працягу многіх гадоў заклікае прыцягнуць да адказнасьці тых, хто апускаецца да гвалту падчас узброеных канфліктаў.
Дэніс Муквэгэ зьяўляецца ляўрэатам шэрагу міжнародных узнагарод, у тым ліку ўзнагароды Эўрапейскага Парлямэнту імя акадэміка Сахарава.
З прычыны непахіснай крытыкі ў бок урадавых жаўнераў і зьвязаных з гэтым пагроз, доктар Дэніс Муквэгэ жыве й працуе пад пільнай аховай салдат ААН.
У сваю чаргу 25-гадовая Надзя Мурад жыла на поўначы Іраку, калі яе вёску захапілі тэрарысты так званай Ісламскай Дзяржавы. Ісламісты забілі матку і шасьцёра братоў Надзі. Яна належыць да меншасьці языдаў – нацыянальнасьці курдзкай этнічнай групы.
Разам з іншымі языдамі Надзя Мурад трапіла ў няволю да ісламскіх тэрарыстаў. Дзяўчыну шмат разоў куплялі й перапрадавалі, гвалтавалі... Пасьля вызваленьня дзяўчына распачала барацьбу за правы жанчын.
Падчас сваіх публічных выступаў у сродках масавай інфармацыі Надзя Мурад неаднаразова дзялілася тым, што перажыла будучы зьняволенай тэрарыстамі Іслмаскай Дзяржавы.
Да гэтага часу дзяўчына, ужо неаднаразова атрымлівала міжнародныя ўзнагароды. Надзя Мурад востра крытыкавала міжнародную супольнасьць, праз яе няздольнасьць пакласьці канец Ісламскай дзяржаве, а таксама за тое, што кіраўнікі ісламскіх тэрарыстаў дагэтуль не прыцягнуты да адказнасьці са свае злачынствы.
Актывістка зьяўляецца паслом добрай волі пры ААН у справах гандлю людзьмі. Таксама Надзя Мурад, гэта першаяжыхарка Іраку, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру.
Ляўрэаты Нобэлеўская прэміі міру абвяшчаюцца штогод 5 кастрычніка ў дзень сьмерці яе заснавальніка швэдзкага фабрыканта Альфрэда Нобэля.
Нагадаем, у 1994 годзе ўраджэнец Беларусі, будучы прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс быў уганараваны гэтай высокай узнагародай.
А ў 1975 годзе, ў разгар Халоднай вайны, ў эпоху брэжнеўскага застою Нобэлеўскую прэмію міра атрымаў савецкі дысыдэнт акадэмік Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў.
У пачэсным коле ўладальнікаў Нобэлеўскай прэміі міру таксама знаходзіцца першы ды апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў.
Эдуард Жолуд

Сёлетнімі ляўрэатамі Нобэлеўскага ўзнагароды міру сталі актывісты, якія вядуць непахісную барацьбу супраць сэксуальнага гвалту ў дачыненьні да жанчын.

Нобэлеўскі камітэт у Осла, сталіцы Каралеўства Швэцыі абвясьціў, што Нобэлеўскую ўзнагароду міру 2018 года атрымаюць гінэколяг зь Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэгэ, а таксама языдка зь Іраку, ахвяра сэксуальнага гвалту Надзя Мурад.

Нобэлеўскі камітэт праінфармаваў, што сёлетнія ляўрэаты адзначаны ўзнагародай, за барацьбу супраць сэксуальнага гвалту падчас узброеных канфліктаў. Ляўрэатаў Нобэлеўскай узнагароды міру агалошвае старшыня Камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсон.

Бэрыт Рэйс-Андэрсон: Абодва ляўрэаты ўнесьлі істотны ўклад у прыцягненьне ўвагі й барацьбу з ваеннымі злачынствамі такога кшталту. Дэніс Муквэгэ прысьвяціў уласнае жыцьцё таму, каб абараняць ахвяр сэксуальнага гвалту.

Надзя Мурад, гэта ахвяра, яка гучна распавядае пра факты гвалту, якія былі зьдзейсьненыя у дачыненьні да яе, а таксама і ў дачыненьні да іншых.

63-гадовы лекар гінэколяг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэгэ заснаваў і ўжо на працягу 19 гадоў кіруе клінікай, дзе лечаць жанчын ахвяр сэксуальнага гвалту. Шпіталь знаходзіцца ў горадзе Букаву на ўсходзе ДРК.

На працягу амаль двух дзесяцігодзьдзяў у клініку доктара Муквэгэ зьвярнуліся па дапамогу больш за 30 тысяч жанчын. Падчас грамадзянскай вайны ў Конга, мясцовыя жанчыны масава гвалціліся жаўнерамі.

Значнай частцы ахвяр калектыўных згвалтаваньняў спатрэбілася хірургічная дапамога. Жанчыны, якія перажылі гэта атрымоўваюць прытулак, а таксама належную мэдыцынскую дапамогу ў клініцы доктара Муквэгэ.

Кангалескі доктар Дэніс Муквэгэ на працягу многіх гадоў заклікае прыцягнуць да адказнасьці тых, хто апускаецца да гвалту падчас узброеных канфліктаў.Дэніс Муквэгэ зьяўляецца ляўрэатам шэрагу міжнародных узнагарод, у тым ліку ўзнагароды Эўрапейскага Парлямэнту імя акадэміка Сахарава.

З прычыны непахіснай крытыкі ў бок урадавых жаўнераў і зьвязаных з гэтым пагроз, доктар Дэніс Муквэгэ жыве й працуе пад пільнай аховай салдат ААН.

У сваю чаргу 25-гадовая Надзя Мурад жыла на поўначы Іраку, калі яе вёску захапілі тэрарысты так званай Ісламскай Дзяржавы. Ісламісты забілі матку і шасьцёра братоў Надзі. Яна належыць да меншасьці языдаў – нацыянальнасьці курдзкай этнічнай групы.

Разам з іншымі языдамі Надзя Мурад трапіла ў няволю да ісламскіх тэрарыстаў. Дзяўчыну шмат разоў куплялі й перапрадавалі, гвалтавалі... Пасьля вызваленьня дзяўчына распачала барацьбу за правы жанчын.

Падчас сваіх публічных выступаў у сродках масавай інфармацыі Надзя Мурад неаднаразова дзялілася тым, што перажыла будучы зьняволенай тэрарыстамі Іслмаскай Дзяржавы.

Да гэтага часу дзяўчына, ужо неаднаразова атрымлівала міжнародныя ўзнагароды. Надзя Мурад востра крытыкавала міжнародную супольнасьць, праз яе няздольнасьць пакласьці канец Ісламскай дзяржаве, а таксама за тое, што кіраўнікі ісламскіх тэрарыстаў дагэтуль не прыцягнуты да адказнасьці са свае злачынствы.

Актывістка зьяўляецца паслом добрай волі пры ААН у справах гандлю людзьмі. Таксама Надзя Мурад, гэта першаяжыхарка Іраку, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру.Ляўрэаты Нобэлеўская прэміі міру абвяшчаюцца штогод 5 кастрычніка ў дзень сьмерці яе заснавальніка швэдзкага фабрыканта Альфрэда Нобэля.

Нагадаем, у 1994 годзе ўраджэнец Беларусі, будучы прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс быў уганараваны гэтай высокай узнагародай.

А ў 1975 годзе, ў разгар Халоднай вайны, ў эпоху брэжнеўскага застою Нобэлеўскую прэмію міра атрымаў савецкі дысыдэнт акадэмік Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў. У пачэсным коле ўладальнікаў Нобэлеўскай прэміі міру таксама знаходзіцца першы ды апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт