Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё ўручыла эканамічныя ўзнагароды «Люблю, бо польскае»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.11.2018 17:56
  • узнагароды.mp3
Мэта кампаніі «Люблю, бо польскае» – прамоцыя айчынных тавараў ды паслугаў.
Ляўрэаты падчас уручэньня ўзнагарод Ляўрэаты падчас уручэньня ўзнагарод Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Фірмы, якія перамаглі ў розных катэгорыях, выбрала журы ў складзе навукоўцаў, экспэртаў і журналістаў Польскага радыё, якія займаюцца эканамічнай праблематыкай. І так, у катэгорыі «найлепшы польскі экалягічны прадукт» перамагла фірма Symbio. Гжэгаж Ступніцкі, старшыня праўленьня кампаніі Symbio, сказаў Польскаму радыё, у чым заключаецца посьпех фірмы.
Гжэгаж Ступніцкі: Symbio – гэта першая польская фірма, якая працуе на рынку экалягічных прадуктаў харчаваньня, – мы былі створаныя 20 гадоў таму. Мы стараемся пашыраць веды пра экалягічныя прадукты, якія вырабляюцца ў Польшчы. Наш лёзунг – «палякаў кормім карысна й здарова». Мы ня толькі вырабляем прадукты харчаваньня на польскі рынак, але й экспартуем агародніну й садавіну глыбокай замаразкі на рынкі Эўропы.
Вось ужо амаль 20 гадоў мы супрацоўнічаем з групай сялян і фэрмэраў, якія спэцыяльна для нас вырошчваюць экалягічную сельгаспрадукцыю. Гэта нашы пастаянныя пастаўшчыкі, зь якімі ў нас падпісаныя доўгатэрміновыя кантракты. Пры гэтым мы ім таксама дапамагаем арганізаваць вытворчасьць, таму што вырошчваньне экалягічных культур мае шмат дадатковых, даволі сур’ёзных патрабаваньняў.
Сярод узнагароджаных былі як невялікія й маладыя кампаніі, так і вядомыя фірмы. Для прыкладу, узнагароду ў катэгорыі «Польская марка 2018» атрымаў вядомы айчынны вытворца марожаных прадуктаў і напояў. Старшыня праўленьня кампаніі Hortex Павал Гургуль у інтэрвію нагадаў, што фірма вось ужо 60 гадоў вырабляе харчовыя тавары для палякаў і замежных кліентаў.
Павал Гургуль: Hortex – гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у Польшчы. А гэта дзякуючы таму, што мы ўжо доўга, бо 60 гадоў, працуем на польскім рынку, а таксама таму, што мы – лідары на рынку ў двух катэгорыях. Мы – абсалютны лідар у катэгорыі марожанай агародніны й садавіны ды віцэ-лідар у катэгорыі напояў і сокаў. Нашы вырабы, перш за ўсё сокі й нэктары, вядомыя ня толькі ў Польшчы, але й за яе межамі.
Уручэньне ўзнагарод было прымеркаванае да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы, якое адзначалася 11 лістапада. Таму была й адпаведная катэгорыя – «Фірма 100-годзьдзя». Пераможцам у гэтай намінацыі стала вядомая ў Польшчы фінансавая ўстанова – дзяржаўны PKO Bank Polski S.A., гісторыя якога сягае 1919 году.
вс

Ва ўрачыстай атмасфэры ў Варшаве былі ўручаныя эканамічныя ўзнагароды Польскага радыё «Люблю, бо польскае». Польшча, таксама як і іншыя краіны, у тым ліку й Беларусь, праводзіць прома-акцыі, мэта якіх – папулярызацыя прадуктаў і тавараў айчыннай вытворчасьці. Тут варта нагадаць хоць бы беларускую кампанію «Купляйце беларускае».

Мэта кампаніі «Люблю, бо польскае» – прамоцыя айчынных тавараў ды паслугаў.

Фірмы, якія перамаглі ў розных катэгорыях, выбрала журы ў складзе навукоўцаў, экспэртаў і журналістаў Польскага радыё, якія займаюцца эканамічнай праблематыкай.

І так, у катэгорыі «найлепшы польскі экалягічны прадукт» перамагла фірма Symbio. Гжэгаж Ступніцкі, старшыня праўленьня кампаніі Symbio, сказаў Польскаму радыё, у чым заключаецца посьпех фірмы.

Гжэгаж Ступніцкі: Symbio – гэта першая польская фірма, якая працуе на рынку экалягічных прадуктаў харчаваньня, – мы былі створаныя 20 гадоў таму. Мы стараемся пашыраць веды пра экалягічныя прадукты, якія вырабляюцца ў Польшчы. Наш лёзунг – «палякаў кормім карысна й здарова». Мы ня толькі вырабляем прадукты харчаваньня на польскі рынак, але й экспартуем агародніну й садавіну глыбокай замаразкі на рынкі Эўропы.

Вось ужо амаль 20 гадоў мы супрацоўнічаем з групай сялян і фэрмэраў, якія спэцыяльна для нас вырошчваюць экалягічную сельгаспрадукцыю. Гэта нашы пастаянныя пастаўшчыкі, зь якімі ў нас падпісаныя доўгатэрміновыя кантракты. Пры гэтым мы ім таксама дапамагаем арганізаваць вытворчасьць, таму што вырошчваньне экалягічных культур мае шмат дадатковых, даволі сур’ёзных патрабаваньняў.

Сярод узнагароджаных былі як невялікія й маладыя кампаніі, так і вядомыя фірмы. Для прыкладу, узнагароду ў катэгорыі «Польская марка 2018» атрымаў вядомы айчынны вытворца марожаных прадуктаў і напояў. Старшыня праўленьня кампаніі Hortex Павал Гургуль у інтэрвію нагадаў, што фірма вось ужо 60 гадоў вырабляе харчовыя тавары для палякаў і замежных кліентаў.

Павал Гургуль: Hortex – гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у Польшчы. А гэта дзякуючы таму, што мы ўжо доўга, бо 60 гадоў, працуем на польскім рынку, а таксама таму, што мы – лідары на рынку ў двух катэгорыях. Мы – абсалютны лідар у катэгорыі марожанай агародніны й садавіны ды віцэ-лідар у катэгорыі напояў і сокаў. Нашы вырабы, перш за ўсё сокі й нэктары, вядомыя ня толькі ў Польшчы, але й за яе межамі.

Уручэньне ўзнагарод было прымеркаванае да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы, якое адзначалася 11 лістапада. Таму была й адпаведная катэгорыя – «Фірма 100-годзьдзя». Пераможцам у гэтай намінацыі стала вядомая ў Польшчы фінансавая ўстанова – дзяржаўны PKO Bank Polski S.A., гісторыя якога сягае 1919 году.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт