Logo Polskiego Radia
Print

У Панаме завяршыліся 34 Сусьветныя дні моладзі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.01.2019 15:16
  • 34 Сусьветныя дні моладзі.mp3
У сустрэчы з папам Францішкам удзел прымала моладзь са 156 краін сьвету.
PAP/EPA/ETTORE FERRARI

Сёньня ў Панаме завяршыліся 34 Сусьветныя дні моладзі. У сустрэчы з папам Францішкам удзел прымала моладзь са 156 краін сьвету.
З Беларусі ў Панаму паехала каля дзясятка маладых людзей з дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім. Беларускія ўдзельнікі СДМ прывезьлі з сабою ў Панаму выявы Маці Божай, найбольш шанаваныя ў сябе на радзіме. Юнакоў і дзяўчат з Беларусі суправаджае ў іх пілігрымцы абраз Маці Божай Будслаўскай.
У сустрэчы з Папам удзельнічалі прадстаўнікі 156 краін сьвету. СДМ адбываюцца кожныя 2-3 гады. Ініцыятыву распачаў Ян Павал ІІ у 1986 годзе. Гэта сустрэча маладых каталікоў з Папам рымскім, арганізаваная ў форме рэлігійнага фэстывалю, на якую зьбіраецца моладзь з цэлага сьвету, якая хоча разам правесьці час і памаліцца. Сымбалямі СДМ зьяўляецца Крыж сьвятога году і ікона Маці Божай Сьнежнай.
У Панаме Папа Францішак дзякаваў маладым людзям за адданасьць і энтузіязм у веры. Папа рымскі перакананы, што Панама спалучыла ня толькі два акіяны, але і людзкія сэрцы.
Францішак: Дзякуй усім, хто з вялікім энтузіязмам падрыхтаваў гэтыя Сусьветныя дні моладзі. Дзякую за адвагу, за слова «так» Божай мары, каб бачыць сваіх аб’яднаных дзяцей. Дзякую за тое, што Панама была ня толькі каналам, які спалучае моры, але каналам, у якім мара Бога стала знаходзіць іншыя малыя каналы, каб расьці, размнажацца і распаўсюджвацца ва ўсіх кутках сьвету.
Гаворачы пра надзею, зьвязаную з Днямі моладзі, Папа рымскі згадаў свой візыт у Кракаў два гады таму.
Францішак: Я памятаю, што ў Кракаве некаторыя мяне пыталіся, ці я пляную быць у Панаме, а я ім адказаў: «Я ня ведаю, але Пётр напэўна будзе. Пётр там будзе». Сёньня я кажу вам з радасьцю: Пётр з вамі, каб сьвяткаваць і аднавіць нашую веру і надзею. Я ведаю, што прыезд сюды ня быў лёгкім. Я ведаю пра высілкі, ахвяры, якія вы прынесьлі, каб удзельнічаць у гэтай падзеі. Мы прадстаўляем розныя колеры, культуры, народы, размаўляем на розных мовах, носім розную вопратку. Многае нас можа адрозьніваць, але нічога з гэтага не стрымала нас, каб сустрэцца разам, разам сьвяткаваць.
Падчас свайго знаходжаньня ў Панаме Папа рымскі сустрэўся з прэзыдэнтам краіны, герархамі Каталіцкага касьцёла Панамы. Францішак наведаў калёнію для непаўнагадовых, разам з моладзьдзю ўдзельнічаў у Крыжовым шляху.
Гэта трэція Сусьветныя дні моладзі, у якіх удзел прымае Папа Францішак. Перад гэтым ён сустракаўся з маладымі ў Бразыліі ў 2013 годзе і ў Польшчы ў 2016 годзе.
З Польшчы ў Панаму прыехала 3,5 тысячы пілігрымаў, у тым ліку 12 біскупаў. Біскуп Марэк Салярчык назваў СДМ незвычайным сьвятам супольнасьці. Паводле яго, спосаб перажываньня падзеі сярод удзельнікаў нагадвае сувязь, якая характэрная для сям’і. Асаблівым чынам біскуп Салярчык адзначыў ролю панамцаў, якія прымалі пілігрымаў з цэлага сьвету.
М. Салярчык: Тое, як яны нас сустракалі, з якой адкрытасьцю, ахвярнасьцю, мы называем сям’ёй. І гэта не перабольшваньне. Вельмі часта яны заканчвалі розныя сустрэчы, падзеі запрашэньнем наведаць іх яшчэ раз. Каб адчуваць сябе як дома, каб іх дом быў нашым домам.
На цэнтральныя ўрачыстасьці сабраўся нават мільён чалавек. Гэта вельмі шмат, беручы пад увагу, што Панама мае каля 3,5 мільёнаў жыхароў.
Калі казаць пра досьвед мясцовага касьцёла, то назіральнікі падкрэсьліваюць яго прастату, спантанную радасьць і энтузіязм. Адначасова, гэта ў значнай ступені місійны касьцёл, які, між іншым, змагаецца з праблемай дзейнасьці многіх сэктаў. Гэта краіна вялікіх эканамічных і духоўных кантрастаў. У сучасных гарадах літаральна за вуглом сустракаюцца бедныя раёны, у якіх людзі жывуць у галечы, ва ўмовах, якія ў эўрапейскіх краінах цяжка зразумець. Вялікай праблемай зьяўляюцца наркотыкі і рэлігійная абыякавасьць значнай часткі грамадзтва.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт