Logo Polskiego Radia
Print

У Аўстрыі зьменшылі сацдапамогу для польскіх мігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2019 14:48
Цяпер пры вызначэньні памеру сямейнай дапамогі пад увагу бярэцца кошт жыцьця ў краіне паходжаньня працаўніка.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Аўстрыі зьменшылі сацдапамогу для польскіх мігрантаў
Цяпер пры вызначэньні памеру сямейнай дапамогі пад увагу бярэцца кошт жыцьця ў краіне паходжаньня працаўніка.
Грамадзяне Эўразьвязу, якія працуюць у Аўстрыі, атрымліваюць меншую сацыяльную дапамогу, калі іх дзеці жывуць за межамі краіны. Гэтае рашэньне выклікала супраціў у Брусэлі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Зьмена заканадаўства ў Аўстрыі ўплывае на фінансавае становішча сем'яў з краін, якія ўступілі ў ЭЗ пасьля 2004 году, у тым ліку з Польшчы. У адпаведнасьці з новымі правіламі, пры вызначэньні памеру сямейнай дапамогі пад увагу бярэцца кошт жыцьця ў краіне паходжаньня працаўніка. У выніку, чым бяднейшая краіна паходжаньня мігранта, тым меншую дапамогу ён атрымае.
Паводле дадзеных аўстрыйскага Міністэрства фінансаў, праблема закранае 120 тысяч дзяцей. Большасьць зь іх, амаль 40 тысяч, жывуць у суседняй Вугоршчыне. Яшчэ 27 тысяч дзяцей - у Славаччыне. Жанчыны з гэтых дзьвюх краін часта працуюць у аўстрыйскіх гарадах мэдсёстрамі ці прыбіральшчыцамі. Паміж дзяржурствамі яны могуць лёгка вярнуцца да дому, таму й не пераяжджаюць у краіну, у якой яны працуюць і плацяць падаткі.
Праблема закранае таксама каля 16 тысяч польскіх дзяцей. Дапамога, якую з 1 студзеня бягучага году атрымліваюць польскія бацькі, стала меншай амаль на палову. У мінулым годзе, у залежнасьці ад узросту дзіцяці, яна складала 105-152 эўра. Цяпер ейны памер - гэта 57-83 эўра.
Памер сямейнай дапамогі не мяняецца, калі дзеці жывуць разам з бацькамі на тэрыторыі Аўстрыі.
У сваю чаргу новыя правілы карысныя для мігрантаў з багатых краінаў ЭЗ, напрыклад, Швэйцарыі, Францыі ці Швэцыі, дзе кошт жыцьця большы, чым у Аўстрыі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт