Logo Polskiego Radia
Print

Расьце зацікаўленасьць польскіх выдавецтваў прысутнасьцю ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2019 15:10
  • Цэзары Карпіньскі.mp3
Польшча падрыхтавала шырокі асартымэнт навінак і бэстсэлераў польскай літаратуры на польскай і беларускай мовах.
фота: Польскі інстытут у Менску

З 6 па 10 лютага праходзіць XXVI Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Сёлета яна праходзіць пад слоганам «Больш чым кнігі» ў адміністрацыйным комплексе па праспэкце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы каля 3 тыс. кв.м прадстаўлены больш за 300 экспанэнтаў.
Багатую прапанову на менскую кніжную выставу падрыхтавалі Польскі інстытут у Менску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску. Кожны дзень на польскім стэндзе праходзяць прэзэнтацыі новых выданьняў, а зацікаўленасьць менскай імпрэзай з боку польскіх выдаўцоў расьце.
Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Цэзары Карпіньскі найперш адзначае задавальненьне тым, што Польшча пасьля перапынку зноў вярнулася на Міжнародную выставу-кірмаш у Менску.
Ц. Карпіньскі: Як у мінулым, так і ў гэтым годзе мы стараліся падрыхтаваць цікавую прапанову для мясцовага чытача. Таксама я б хацеў адзначыць: вельмі добра, што заўважаецца рост зацікаўленьня польскім стэндам, расьце колькасьць людзей, зацікаўленых кнігамі, якія мы выстаўляем. Гаворка і пра кнігі на польскай мове, і на беларускай. Мы ўжо гадамі супрацоўнічаем з беларускімі выдавецтвамі, дзе рыхтуем супольныя выдавецкія праекты. Калі казаць пра мінулы год, то можна з упэўненасьцю сказаць, што наведвальнікаў нашага стэнду можна было палічыць у тысячах. Спадзяюся, што ў гэтым годзе будзе падобна.
XXVI Міжнародная кніжная выстава-кірмаш распачалася 6 лютага. У адкрыцьці польскага стэнду ўдзел прыняў амбасадар Польшчы Артур Міхальскі. Па прыкладзе мінулых гадоў, сёлета на польскім стэндзе можна ня толькі паглядзець навінкі і лепшае з польскай літаратуры, але і набыць.
Кожны дзень у польскім павільёне адбываюцца прэзэнтацыі, можна сустрэць гасьцей з Польшчы. Так, 7 лютага адбылася прэзэнтацыя новай кнігі, прысьвечанай Чаславу Немэну з нагоды яго 80-годзьдзя.
Ц. Карпіньскі: Гэта сьвежае, абсалютна новае выданьне. І хоць мы не прымалі ўдзелу ў яго выданьні, але мы ўдзельнічаем у папулярызацыі выданьня. Мы, як Польскі інстытут, у бліжэйшай будучыні будзем рэалізоўваць некалькі праектаў, зьвязаных менавіта з постацьцю і творчасьцю Часлава Немэна. Сёньня на кірмашы ў нас прэзэнтацыя, я б сказаў, больш спэцыялізаванага выданьня, якое тычыцца польскай дыпляматыі міжваеннага пэрыяду. Яе аўтарам зьяўляецца Аляксандар Васілеўскі. Ён апублікаваў не адну падобную кнігу. Выданьне гэтай кнігі таксама фінансавала Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Гэта не канец польскіх падзеяў на выставе-кірмашы. У суботу, 9 лютага, пройдзе прэзэнтацыя трэцяй часткі «Менскай трылёгіі» выбітнага польска-беларускага празаіка Сяргея Пясэцкага «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» ў перакладзе на беларускую мову.
Ц. Карпінські: У суботу пройдзе, хіба, самая прыцягальная прэзэнтацыя. Акрамя прэзэнтацыі кнігі, пройдзе сустрэча з унучкай Сяргея Пясэцкага, Эвай Тамашэвіч. Таксама чакаецца невялікі канцэрт Лявона Вольскага, які пагадзіўся паўдзельнічаць у гэтым вечары. Такім чынам запрашаем усіх вельмі сардэчна.
Апошні дзень кірмашу пройдзе ў нядзелю, 10 лютага. На польскім стэндзе пройдзе прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі Анджэя Малешкі «Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла».
Ц. Карпіньскі: Я разьлічваю, што ў гэтым годзе таксама будзе вельмі шмат наведвальнікаў. Мне цяжка казаць пра рэкорд колькасьці гасьцей, але мяркую, што ў суме праз наш стэнд пройдзе каля 10 тысяч чалавек, а гэта сапраўды добры вынік. Дадам, што, акрамя гасьцей, якіх я назваў, прыехалі выдаўцы з Польшчы. Назіраецца рост зацікаўленьня польскіх выдавецтваў кніжным кірмашом у Менску. Усё ж гэта вялікая імпрэза, на ёй сустракаюцца прадстаўнікі многіх краін. Я цешуся, што мы займаем важнае месца на кірмашы, калі браць пад увагу якасьць нашай прапановы.
Падрабязны расклад мерапрыемстваў у польскім павільёне можна знайсьці на сайце Польскага інстытута і на старонках у сацсетках.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт