Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ўзгадваюць «выклятых жаўнераў»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.03.2019 18:28
  • Дзень памяці “Выклятых жаўнераў”
«Дзякуючы аднаўленьню памяці пра «выклятых жаўнераў» мы ломім ялцінска-пацдамскую сыстэму. Менавіта тут паўстае новая свабодная Польшча».
PAP/Radek Pietruszka

Сёньня палякі ўзгадваюць барацьбітоў антыкамуністычнага супраціву. Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў пачалі адзначаць на высокім – дзяржаўным узроўні ў 2011 годзе
1-га сакавіка па ўсёй Польшчы адбываюцца жалобныя мерапрыемствы, мэтай якіх, гэта ўшанаваньне памяці Выклятых жаўнераў – змагароў з камуністычнай навалай. Кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзэф Каспшык пераконвае, што гэтае сьвята паўстала паводле грамадзкага запатрабаваньня.
Ян Юзаф Каспшык: Памяць пра выклятых жаўнераў пачала ажываць у патрыятычным асяродку, сярод маладых людзей. Зацьвярджэньне гэтага сьвята, ініцыятарам якога быў прэзыдэнт, Лех Качыньскі, было адказам на грамадзкае запатрабаваньне. Адказ на заклікі людзей, якія хацелі аддаць даніну памяці ўсім тым, хто не пагадзіўся з савецкай акупацыяй Польшчы.
У рамках адзначэньня Нацыянальнага дня памяці Выклятых жаўнераў на варшаўскіх вайсковых могілках Павонзкі быў зачытаны жалобны зварот, а дэлегацыя вайскоўцаў на чале зь міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам усклала кветкі каля Пантэона Выклятых Жаўнераў.
Барацьба з усталяваньнем камуністычнага ладу ў Польшчу часьцяком адбывалася негвалтоўным шляхам. Дырэктра аддзелу Інстытуту Нацыянальнай памяці ў Катавіцах Анджэй Шнайдэр пераконвае, што ў антыкамуністычны рух былі заангажаваныя сотні тысяч чалавек.
Анджэй Шнайдэр: Належыць памятаць пра больш чым сто тысяч чалавек, якія не ваявалі са зброяй у руках, але дзейнічалі ў іншых антыкамуністычных арганізацыях. Таксама да гэтай лічбы варта дадаць каля 20 тысяч маладзёнаў. Вучні, студэнты пачалі падтрымліваць гэты рух, пасьля таго, як зразумелі, што Польшча ператвараецца ня ў тую краіну, за якую змагаліся іх старэйшыя браты.
Адным з асноўных мерапрыемстваў жалобнай даты, стала ўрачыстае адкрыцьцё музэя Выклятых жаўнераў, у горадзе Астралэнка, які знаходзіцца ў 100 кілямэтрах на паўночны-усход ад Варшавы. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ды віцэ-прэм’ер, міністар культуры ды нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі перадалі сымбалічныя ключы дырэктару ўстановы.
Гаворыць прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі: Дзякуючы такім музэям, дзякуючы аднаўленьню памяці пра выклятых жаўнераў мы ломім ялцінска-пацдамскую сыстэму. Менавіта тут паўстае новая свабодная Польшча.
У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выклятым жаўнерам, а таксама людзям, якія захоўваюць памяць пра антыкамуністычны чын польскага народа.
Сярод іншых высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі былі адзначаныя Францішак Якульскі, расстраляны ў 1947 годзе, Станіслаў Русэк, Тадэвуш Бачкоўскі й Зьдзіслаў Кавальчэўскі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што рэпрэсіі распаўсюджваліся ня толькі на жаўнераў, але і на іх сем’і. Польскі лідэр патлумачыў гэта страхам камуністаў.
Анджэй Дуда: Баяліся, камуністы пастаянна чакалі, што яны вернуцца. Менавіта з гэтае прычыны забітых, замардованых закопвалі ў безыменныя магілы, скідалі ў ямы. Над іх магіламі клалі тратуары, вылівалі туды асфальт. Камуністы рабілі гэта дзеля таго, каб ніхто і ніколі не знайшоў іх, каб у нас не было рэліквіі. Але ня толькі, яны рабілі гэта праз подлы, ганебны страх.
Таксама польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што Дзень памяці Выклятых жаўнераў, гэта ня толькі сьвята салдат, гэта дзень памяці пра кожны польскі лес, кожнае мястэчка й вёску.
Ва ўрачыстасьцях, якія адбываліся ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве ўдзельнічалі маршал Сэйму Марэк Кухціньскі, маршал Сэнату Станіслаў Карчэўскі, кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык.
Дзяржаўнае сьвята Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў адзначаецца штогод у гадавіну забойства камуністычнымі спэцслужбамі 1 сакавіка 1951 года сямі кіраўнікоў 4-га Адздзелу «Свабода і незалежнасьць».
1 сакавіка 1951 года былі забітыя: Лукаш Цепліньскі, Мечэслаў Кавалец, Юзэф Баторы, Адам Лазаровіч, Францішак Блажэй, Кароль Хмель ды Юзэф Жэпа.

Сёньня палякі ўзгадваюць барацьбітоў антыкамуністычнага супраціву. Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў пачалі адзначаць на высокім – дзяржаўным узроўні ў 2011 годзе.

1-га сакавіка па ўсёй Польшчы адбываюцца жалобныя мерапрыемствы, мэтай якіх, гэта ўшанаваньне памяці Выклятых жаўнераў – змагароў з камуністычнай навалай. Кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзэф Каспшык пераконвае, што гэтае сьвята паўстала паводле грамадзкага запатрабаваньня.

Ян Юзаф Каспшык: Памяць пра выклятых жаўнераў пачала ажываць у патрыятычным асяродку, сярод маладых людзей. Зацьвярджэньне гэтага сьвята, ініцыятарам якога быў прэзыдэнт, Лех Качыньскі, было адказам на грамадзкае запатрабаваньне. Адказ на заклікі людзей, якія хацелі аддаць даніну памяці ўсім тым, хто не пагадзіўся з савецкай акупацыяй Польшчы.

У рамках адзначэньня Нацыянальнага дня памяці Выклятых жаўнераў на варшаўскіх вайсковых могілках Павонзкі быў зачытаны жалобны зварот, а дэлегацыя вайскоўцаў на чале зь міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам усклала кветкі каля Пантэона Выклятых Жаўнераў.

Барацьба з усталяваньнем камуністычнага ладу ў Польшчу часьцяком адбывалася негвалтоўным шляхам. Дырэктра аддзелу Інстытуту Нацыянальнай памяці ў Катавіцах Анджэй Шнайдэр пераконвае, што ў антыкамуністычны рух былі заангажаваныя сотні тысяч чалавек.

Анджэй Шнайдэр: Належыць памятаць пра больш чым сто тысяч чалавек, якія не ваявалі са зброяй у руках, але дзейнічалі ў іншых антыкамуністычных арганізацыях. Таксама да гэтай лічбы варта дадаць каля 20 тысяч маладзёнаў. Вучні, студэнты пачалі падтрымліваць гэты рух, пасьля таго, як зразумелі, што Польшча ператвараецца ня ў тую краіну, за якую змагаліся іх старэйшыя браты.

Адным з асноўных мерапрыемстваў жалобнай даты, стала ўрачыстае адкрыцьцё музэя Выклятых жаўнераў, у горадзе Астралэнка, які знаходзіцца ў 100 кілямэтрах на паўночны-усход ад Варшавы.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ды віцэ-прэм’ер, міністар культуры ды нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі перадалі сымбалічныя ключы дырэктару ўстановы.

Матэвуш Маравецкі: Дзякуючы такім музэям, дзякуючы аднаўленьню памяці пра выклятых жаўнераў мы ломім ялцінска-пацдамскую сыстэму. Менавіта тут паўстае новая свабодная Польшча.

У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выклятым жаўнерам, а таксама людзям, якія захоўваюць памяць пра антыкамуністычны чын польскага народа.

Сярод іншых высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі былі адзначаныя Францішак Якульскі, расстраляны ў 1947 годзе, Станіслаў Русэк, Тадэвуш Бачкоўскі й Зьдзіслаў Кавальчэўскі.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што рэпрэсіі распаўсюджваліся ня толькі на жаўнераў, але і на іх сем’і. Польскі лідэр патлумачыў гэта страхам камуністаў.

Анджэй Дуда: Баяліся, камуністы пастаянна чакалі, што яны вернуцца. Менавіта з гэтае прычыны забітых, замардованых закопвалі ў безыменныя магілы, скідалі ў ямы. Над іх магіламі клалі тратуары, вылівалі туды асфальт. Камуністы рабілі гэта дзеля таго, каб ніхто і ніколі не знайшоў іх, каб у нас не было рэліквіі. Але ня толькі, яны рабілі гэта праз подлы, ганебны страх.

Таксама польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што Дзень памяці Выклятых жаўнераў, гэта ня толькі сьвята салдат, гэта дзень памяці пра кожны польскі лес, кожнае мястэчка й вёску.

Ва ўрачыстасьцях, якія адбываліся ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве ўдзельнічалі маршал Сэйму Марэк Кухціньскі, маршал Сэнату Станіслаў Карчэўскі, кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык.

Дзяржаўнае сьвята Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў адзначаецца штогод у гадавіну забойства камуністычнымі спэцслужбамі 1 сакавіка 1951 года сямі кіраўнікоў 4-га Адздзелу «Свабода і незалежнасьць».

1 сакавіка 1951 года былі забітыя: Лукаш Цепліньскі, Мечэслаў Кавалец, Юзэф Баторы, Адам Лазаровіч, Францішак Блажэй, Кароль Хмель ды Юзэф Жэпа.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт