Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы расьце колькасьць іскаў аб кампэнсацыі ад Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2019 12:50
Чарговая пацярпелая ў часе вайны ад ІІІ Рэйху падасьць у польскі суд на нямецкую дзяржаву.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Dziennik Gazeta Prawna
У Польшчы расьце колькасьць іскаў аб кампэнсацыі ад Нямеччыны. Чарговая пацярпелая ў часе вайны ад ІІІ Рэйху асоба падасьць у польскі суд на нямецкую дзяржаву. Аднак, шанцы на вырашэньне спрэчкі мізэрныя.
Іск ад імя жанчыны, якая ва ўзросьце чатырох гадоў трапіла ў канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў, паступіць у суд да канца сакавіка. Яна спадзяецца, што ёй удасца адсудзіць кампэнсацыю і сацыяльную пэнсію. Першы падобны іск паступіў у суд у верасьні.
Чаму іск трапіў у суд менавіта цяпер? Адвакат Станіслаў Гамбура тлумачыць, што гэта апошні момант, каб асобы, якія перажылі Другую сусьветную вайну, яшчэ пасьпелі нешта атрымаць перад сьмерцю. «Ужо некалькі гадоў мы маем дачыненьне з актыўнай кампаніяй супраць прымяненьня назвы «польскія канцлягеры сьмерці», але акцыя не прынесла пажаданага эфэкту. Таму ў год, калі прыпадае 80-я гадавіна выбуху вайны, мы рыхтуем шэраг іскаў, каб зьвярнуць увагу на праблему», – гаворыць адвакат.
Каб пра праблему не забываліся, пад нямецкай амбасадай у Варшаве адвакат арганізуе цыклічную акцыю чытаньня прозьвішчаў польскіх ахвяр Другой сусьветнай вайны.

Dziennik Gazeta Prawna

Аднак, шанцы на вырашэньне спрэчкі мізэрныя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт