Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ў ЗША пратэстуюць супраць закону аб вяртаньні габрэйскай маёмасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.04.2019 15:49
  • Палякі ў ЗША пратэстуюць.mp3
Амэрыканскія ўлады падтрымліваюць зварот маёмасьці, юрыдычныя спадкаемцы якой ужо памерлі.
pixabay.com/CC0

Частка польскай дыяспары ў ЗША правяла пратэсты супраць закону аб вяртаньні габрэйскай маёмасьці, пазбаўленай спадкаемцаў. Удзельнікі пратэсту лічаць, што закон, прыняты год назад, істотна пашкодзіць інтарэсам Польшчы. Яны таксама зьвяртаюць увагу на адсутнасьць рэакцыі польскіх уладаў.
Пікеты адбыліся ў некалькіх гарадах, дзе жыве шмат палякаў, між іншым, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Бостане. Самая шматлікая дэманстрацыя прайшла каля Daley Plaza ў Чыкага, адной з галоўных плошчаў гораду. У ёй удзельнічала больш за 500 чалавек.
Прысутныя пратэставалі супраць палітыкі амэрыканскіх уладаў, якія ў рамках закону S.447 падтрымліваюць вяртаньне габрэйскай маёмасьці, юрыдычныя спадкаемцы якой ужо памерлі.
Адзін з арганізатараў пратэсту Аркадыюш Цімах адзначае, што амэрыканскі ўрад прыняў закон пад ціскам габрэйскіх арганізацый. Паводле яго, арганізатары пратэсту хацелі дасягнуць дзьве мэты.
А. Цімах: Гаворка пра тое, каб палякі, ці амэрыканцы польскага паходжаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што Амэрыка не павінна ўмешвацца ў гэтыя справы, акрамя таго закон не адпавядае міжнародным законам. Мы хацелі, каб пратэст быў заўважаны ў лякальных СМІ, але таксама меў шырэйшы кантэкст. Найперш, каб заўважыць, што закон мае пэўныя недахопы. Закон тычыцца ня толькі Польшчы, але і іншых краін. Мы таксама хочам паказаць салідарнасьць з Польшчай. Калісьці польская дыяспара прасоўвала інтарэсы Польшчы, але цяпер гэта амаль не сустракаецца. Мы ставілі дзьве мэты: паказаць, што не згаджаемся з гэтым ганебным законам, а другое – выказваем салідарнасьць.
Удзельнікі выказвалі шкадаваньне па прычыне малой, паводле іх, актыўнасьці польскіх палітыкаў у гэтай справе.
«Гэта канструктыўная крытыка. Пакорлівасьць не давядзе да нічога добрага», – казаў сабраным у Чыкага Аркадыюш Цімах.
Ён зьвярнуў увагу на словы амэрыканскага дзяржсакратара Майка Пампэа, які падчас блізкаўсходняга саміту ў Варшаве заклікаў польскія ўлады вырашыць праблему звароту габрэйская маёмасьці ахвяр Галакосту. Закон S.447 накладае на амэрыканскую адміністрацыю абавязак сачыць за гэтай праблемай. Закон дазваляе амэрыканскім дыпляматам прадпрымаць крокі ў гэтай справе, а таксама падтрымліваць міжнародныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць ахвяр Галакосту.
Арганізатары пратэсту прадстаўляюць сябе як патрыятычнае асяродзьдзе і ня хочуць, каб іх асацыявалі з палітычнымі ініцыятывамі.
Ад акцыі адмяжоўваецца Кангрэс амэрыканскіх палякаў. Яго старшыня Франк Спуля напісаў ліст у гэтай справе. Ён напісаў, між іншым, «што найлепшым спосабам выпраўленьня памылкі Кангрэсу ЗША зьяўляецца юрыдычны шлях, а ня вулічныя пратэсты». Франк Спуля паінфармаваў, што польская арганізацыя працуе над рэзалюцыяй у форме папраўкі, якая магла б выкрасьліць Польшчу са сьпісу краін, пералічаных у законе S.447.
Год назад падчас дыскусіі ў Кангрэсе Эд Ройс з Каліфорніі пераконваў, што закон «назаве і прысароміць» краіны, якія адцягваюць зварот маёмасьці: «Гэта будзе яшчэ адна прылада ЗША ў пошуку справядлівасьці для пацярпелых у Галакосьце».
Польскія палітыкі не камэнтуюць учорашняга пратэсту часткі польскага асяродзьдзя ў ЗША. Польскі эўрадэпутат Рышард Чарнэцкі камэнтаваў справу пасьля таго, як у мінулым годзе кангрэсмэны прынялі закон.
Р. Чарнэцкі: Гэта палітычная дэманстрацыя, якая ня мае ніякіх фармальных наступстваў, калі казаць пра Польшчу. Наш закон прымаецца ў нас у краіне, а ня звонку. Гэта польскі ўрад, парлямэнт, прэзыдэнт вырашаюць, якія законы прымаць.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля прыняцьця закону казаў, што не зьвяртаў бы на гэта празьмернай увагі, паколькі ў ім не называецца канкрэтна Польшча.
Агулам закон тычыцца 46 краін.

Частка польскай дыяспары ў ЗША правяла пратэсты супраць закону аб вяртаньні габрэйскай маёмасьці, пазбаўленай спадкаемцаў. Удзельнікі пратэсту лічаць, што закон, прыняты год назад, істотна пашкодзіць інтарэсам Польшчы. Яны таксама зьвяртаюць увагу на адсутнасьць рэакцыі польскіх уладаў.

Пікеты адбыліся ў некалькіх гарадах, дзе жыве шмат палякаў, між іншым, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Бостане. Самая шматлікая дэманстрацыя прайшла каля Daley Plaza ў Чыкага, адной з галоўных плошчаў гораду. У ёй удзельнічала больш за 500 чалавек.

Прысутныя пратэставалі супраць палітыкі амэрыканскіх уладаў, якія ў рамках закону S.447 падтрымліваюць вяртаньне габрэйскай маёмасьці, юрыдычныя спадкаемцы якой ужо памерлі.

Адзін з арганізатараў пратэсту Аркадыюш Цімах адзначае, што амэрыканскі ўрад прыняў закон пад ціскам габрэйскіх арганізацый. Паводле яго, арганізатары пратэсту хацелі дасягнуць дзьве мэты.

А. Цімах: Гаворка пра тое, каб палякі, ці амэрыканцы польскага паходжаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што Амэрыка не павінна ўмешвацца ў гэтыя справы, акрамя таго закон не адпавядае міжнародным законам. Мы хацелі, каб пратэст быў заўважаны ў лякальных СМІ, але таксама меў шырэйшы кантэкст. Найперш, каб заўважыць, што закон мае пэўныя недахопы. Закон тычыцца ня толькі Польшчы, але і іншых краін. Мы таксама хочам паказаць салідарнасьць з Польшчай. Калісьці польская дыяспара прасоўвала інтарэсы Польшчы, але цяпер гэта амаль не сустракаецца. Мы ставілі дзьве мэты: паказаць, што не згаджаемся з гэтым ганебным законам, а другое – выказваем салідарнасьць.

Удзельнікі выказвалі шкадаваньне па прычыне малой, паводле іх, актыўнасьці польскіх палітыкаў у гэтай справе. «Гэта канструктыўная крытыка. Пакорлівасьць не давядзе да нічога добрага», – казаў сабраным у Чыкага Аркадыюш Цімах.

Ён зьвярнуў увагу на словы амэрыканскага дзяржсакратара Майка Пампэа, які падчас блізкаўсходняга саміту ў Варшаве заклікаў польскія ўлады вырашыць праблему звароту габрэйская маёмасьці ахвяр Галакосту. Закон S.447 накладае на амэрыканскую адміністрацыю абавязак сачыць за гэтай праблемай. Закон дазваляе амэрыканскім дыпляматам прадпрымаць крокі ў гэтай справе, а таксама падтрымліваць міжнародныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць ахвяр Галакосту.

Арганізатары пратэсту прадстаўляюць сябе як патрыятычнае асяродзьдзе і ня хочуць, каб іх асацыявалі з палітычнымі ініцыятывамі.

Ад акцыі адмяжоўваецца Кангрэс амэрыканскіх палякаў. Яго старшыня Франк Спуля напісаў ліст у гэтай справе. Ён напісаў, між іншым, «што найлепшым спосабам выпраўленьня памылкі Кангрэсу ЗША зьяўляецца юрыдычны шлях, а ня вулічныя пратэсты». Франк Спуля паінфармаваў, што польская арганізацыя працуе над рэзалюцыяй у форме папраўкі, якая магла б выкрасьліць Польшчу са сьпісу краін, пералічаных у законе S.447.

Год назад падчас дыскусіі ў Кангрэсе Эд Ройс з Каліфорніі пераконваў, што закон «назаве і прысароміць» краіны, якія адцягваюць зварот маёмасьці: «Гэта будзе яшчэ адна прылада ЗША ў пошуку справядлівасьці для пацярпелых у Галакосьце».

Польскія палітыкі не камэнтуюць учорашняга пратэсту часткі польскага асяродзьдзя ў ЗША. Польскі эўрадэпутат Рышард Чарнэцкі камэнтаваў справу пасьля таго, як у мінулым годзе кангрэсмэны прынялі закон.

Р. Чарнэцкі: Гэта палітычная дэманстрацыя, якая ня мае ніякіх фармальных наступстваў, калі казаць пра Польшчу. Наш закон прымаецца ў нас у краіне, а ня звонку. Гэта польскі ўрад, парлямэнт, прэзыдэнт вырашаюць, якія законы прымаць.

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля прыняцьця закону казаў, што не зьвяртаў бы на гэта празьмернай увагі, паколькі ў ім не называецца канкрэтна Польшча.

Агулам закон тычыцца 46 краін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт