Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае выдавецтва Pro Christo - госьць варшаўскага кніжнага кірмашу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.04.2019 16:48
  • Pro Christo.mp3
К. Лялько: «Для нас гэта сьвята духоўнай кнігі, якое дае надзею і аптымізм у нашай працы».
Крысьціна ЛялькоКрысьціна Лялькофота: Лена Вялічка/radyjo.net

У Варшаве праходзіць 25 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў. Амаль 180 выдавецтваў прэзэнтавалі больш за 12 тысяч публікацый на рэлігійную тэматыку.
Сандомерскі біскуп Кшыштаф Ніткевіч сказаў Польскаму радыё, што сёлетні лёзунг кірмашу «Ў моцы Сьвятога Духа» зьвязаны з пасылам і місіяй рэлігійнай кнігі.
К. Ніткевіч: Дзякуючы кнізе можна прамовіць да людзей, якія, магчыма, ня ходзяць у касьцёл, ці бываюць там зрэдку, але любяць чытаць кнігі. Хрысьціянства таксама мае рысы культуры – гэта прыгажосьць, праўда. Выдавецтвы, якія тут паказаныя, даюць прапанову, якая можа нас зрабіць багацейшымі, адкрыць вочы на пэўную рэчаіснасьць.
Кірмаш зьяўляецца нагодай для сустрэч, размоваў, дэбатаў, дыскусій з вядомымі асобамі культуры. Адным з інфармацыйных партнэраў кірмашу было Польскае радыё. Асаблівае месца на кірмашы атрымала Рэдакцыя каталіцкіх перадач, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 30-годзьдзе.
Рэдакцыя, між іншым, арганізавала сустрэчу, прысьвечаную прымасу Польшчы, кардыналу Стэфану Вышыньскаму «Голас запісаны на стужцы – голас запісаны ў сэрцы». Малгажата Бартас-Вітан зьвяртае ўвагу на актуальнасьць навучаньня Прымаса Тысячагодзьдзя.
М. Бартась-Вітан: Гэта вялікая постаць у нашай гісторыі. Я думаю, што яго навучаньне ўвесь час патрэбнае, цяпер таксама. Гэтаму служаць кніжкі з яго навучаньнем, якія выдаюцца масава. Гэта таксама кнігі з казаньнямі прымаса. Гэта яго спадчына душпастырскага навучаньня ў пасьляваенныя гады. У Польшчы яна была вельмі важная для Касьцёла і для Айчыны.
Традыцыйнм госьцем Кірмашу каталіцкіх выдаўцоў зьяўляецца беларускай каталіцкае выдавецтва Pro Christo. «Для нас гэта сьвята духоўнай кнігі», – кажа Крысьціна Лялько, галоўны рэдактар рэлігійнага часопіса «Наша вера».
К. Лялько:
Юбілейнае мерапрыемства таксама ўпісваецца ў юбілей 25-годзьдзя Таварыства каталіцкіх выдаўцоў, якое і зьяўляецца арганізатарам кірмашу. Праграмай кірмашу арганізатары ўпісаліся ў некалькі круглых гадавін, між іншым, 40-я гадавіна першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу, 450-годзьдзе падпісаньня Люблінскай уніі, 200-годзьдзе народзін Станіслава Манюшкі.

У Варшаве праходзіць 25 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў. Амаль 180 выдавецтваў прэзэнтавалі больш за 12 тысяч публікацый на рэлігійную тэматыку. Традыцыйна госьцем зьяўляецца беларускае выдавецтва Pro Christo.

Сандомерскі біскуп Кшыштаф Ніткевіч сказаў Польскаму радыё, што сёлетні лёзунг кірмашу «Ў моцы Сьвятога Духа» зьвязаны з пасылам і місіяй рэлігійнай кнігі.

К. Ніткевіч: Дзякуючы кнізе можна прамовіць да людзей, якія, магчыма, ня ходзяць у касьцёл, ці бываюць там зрэдку, але любяць чытаць кнігі. Хрысьціянства таксама мае рысы культуры – гэта прыгажосьць, праўда. Выдавецтвы, якія тут паказаныя, даюць прапанову, якая можа нас зрабіць багацейшымі, адкрыць вочы на пэўную рэчаіснасьць.

/

Кірмаш зьяўляецца нагодай для сустрэч, размоваў, дэбатаў, дыскусій з вядомымі асобамі культуры. Адным з інфармацыйных партнэраў кірмашу было Польскае радыё. Асаблівае месца на кірмашы атрымала Рэдакцыя каталіцкіх перадач, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 30-годзьдзе.

Рэдакцыя, між іншым, арганізавала сустрэчу, прысьвечаную прымасу Польшчы, кардыналу Стэфану Вышыньскаму «Голас запісаны на стужцы – голас запісаны ў сэрцы». Малгажата Бартас-Вітан зьвяртае ўвагу на актуальнасьць навучаньня Прымаса Тысячагодзьдзя.

М. Бартась-Вітан: Гэта вялікая постаць у нашай гісторыі. Я думаю, што яго навучаньне ўвесь час патрэбнае, цяпер таксама. Гэтаму служаць кніжкі з яго навучаньнем, якія выдаюцца масава. Гэта таксама кнігі з казаньнямі прымаса. Гэта яго спадчына душпастырскага навучаньня ў пасьляваенныя гады. У Польшчы яна была вельмі важная для Касьцёла і для Айчыны.

Традыцыйнм госьцем Кірмашу каталіцкіх выдаўцоў зьяўляецца беларускай каталіцкае выдавецтва Pro Christo. «Для нас гэта сьвята духоўнай кнігі», – кажа Крысьціна Лялько, галоўны рэдактар рэлігійнага часопіса «Наша вера».

К. Лялько: Мы прыяжджаем сюды некалькі апошніх гадоў і вельмі рады сюды прыяжджаць, паколькі гэта дадае нам аптымізму. Усе гавораць пра заняпад друкаванай кнігі, пра эру інтэрнэту, але тут бачны трыюмф кнігі: тут вельмі шмат людзей, якім ціка кніга, шмат выдавецтваў. Гэта дае надзею, што наша праца таксама запатрабаваная. Кірмаш паказвае, што варта выдаваць духоўную літаратуру, якая ў наш час, магчыма, вельмі патрэбная. Я ўспрымаю гэтую выставу як сьвята духоўнай кнігі, не абавязкова каталіцкай, а ўвогуле хрысьціянскай.

Мы ўдзячныя арганізатарам, якія нас запрашаюць, бо для выдавецтва гэта вельмі важна. Мы прэзэнтуем сябе, пра нас даведваюцца. Да нас вельмі шмат падыходзяць. Мы выдаём кнігі адмыслова на гэтую выставу на дзьвюх мовах – беларускай і польскай. Польскі чытач бярэ кнігі і даведваецца пра нас.

/

Юбілейнае мерапрыемства таксама ўпісваецца ў юбілей 25-годзьдзя Таварыства каталіцкіх выдаўцоў, якое і зьяўляецца арганізатарам кірмашу. Праграмай кірмашу арганізатары ўпісаліся ў некалькі круглых гадавін, між іншым, 40-я гадавіна першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу, 450-годзьдзе падпісаньня Люблінскай уніі, 200-годзьдзе народзін Станіслава Манюшкі.

ав

У далучаным гукавым файле поўная размова з Крысьцінай Лялько.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт