Logo Polskiego Radia
Print

У які бок пойдзе Летува

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.05.2019 19:28
У Маскве ўжо чакаюць, што Вільня пакіне палітыку санкцый.
Сьцяг Летувы.Сьцяг Летувы.Photo: Inactive account – ID 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Найбольшы пройгрыш першага туру прэзыдэнцкіх выбараў атрымаў прэм’ер-міністар Саулюс Сквэрнэліс займаючы трэцяе месца. Палітык настолькі расчараваны, што нават згадаў пра сваю адстаўку, калі народ не давярае яму і ягонай палітыцы.

У другім туры за прэзыдэнцкую пасаду будуць змагацца кансэрватыўны эканаміст, бязвопытны ў палітыцы Гітанас Наўседа, і лібэральная былая міністар фінансаў Інгрыда Шыманітэ.

Палітычныя аглядальнікі мяркуюць, што ў другім туры крыху большыя шанцы на перамогу мае Наўседа. Яго праграма не настолькі лібэральная, як Шыманітэ. Былая міністарка падтрымівае ЛГБТ і цьвёрдую палітыку Далі Грыбаўскайтэ да Расеі. Наўседа згадаў, што Летува мусіць адчыніцца „на краіны звонку ЭЗ”. Хто такі Наўседа? – летувіскі журналіст Рымвыдас Валятка кажа выданьню GW, што Наўседа – здольны эканаміст, ён працаваў у камандзе прэзыдэнта Адамкуса, у Цэнтральным банку, атрымаў навуковы тытул у Франкфурце, часта выступаў па тэлебачаньні ў ролі экспэрта.

У Маскве ўжо чакаюць, што Вільня пакіне палітыку санкцый. Аднак Валятка зазначае, што Масква памыляецца. Бо і Наўседа, і Шыманітэ ведаюць, наколькі небясьпечны Пуцін і яго палітыка.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт